Генпракурор Рыгор Васілевіч сёньня выказаўся за тое, каб да фігурантаў справы 19 сьнежня часьцей дапускалі адвакатаў, а Ірыну Халіп вызвалілі пад падпіску, каб яна магла глядзець за трохгадовым сынам. На гэтую тэму важкае слова сёньня сказаў і Аляксандар Лукашэнка.
27 студзеня эстафэту прэсавых канфэрэнцый па справе 19 сьнежня ад міністра ўнутраных спраў Куляшова падхапіў генэральны пракурор Рыгор Васілевіч. Журналістаў найперш зацікавіла, як генпракурор ацэньвае той факт, што да асноўных фігурантаў справы ўжо амаль месяц не дапускаюць адвакатаў. «Ніякіх скаргаў на гэта ад вязьняў „амэрыканкі“ няма», — сказаў Рыгор Васілевіч і спаслаўся на свайго падначаленага Андрэя Пусташылу, які абыходзіў камэры «амэрыканкі» 31 сьнежня і зусім нядаўна, 24 студзеня. Рыгор Васілевіч мяркуе, што перашкодаў сустрэчам з адвакатамі не павінна быць, і запэўніў, што робіць адпаведныя захады.
«Мной быў накіраваны ліст старшыні КДБ, каб зрабілі арганізацыйныя захады, калі ёсьць неабходнасьць у сустрэчах вязьняў з адвакатамі. Збольшага такія сустрэчы павінны быць забясьпечаныя. Гэта сустрэчы адвакатаў з тымі асобамі, калі яны жадаюць, якіх утрымліваюць у КДБ. Але, падкрэсьліваю, я цікавіўся, ці ёсьць скаргі, і мае супрацоўнікі, якія наведвалі ізалятар, расьпісаліся, што такіх скаргаў не было».
Паводле адвакатаў Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Мікалая Статкевіча ды шмат каго зь іншых вязьняў «амэрыканкі», з 29 сьнежня яны сваіх падабаронных ня бачылі. Увечары 26 студзеня з КДБ вызвалілі пад падпіску пра нявыезд кіраўніка штабу Саньнікава Ўладзімера Кобеца. Былы вязень пацьвердзіў, што ў іхную камэру прыходзіў прадстаўнік пракуратуры і пытаўся, ці ёсьць скаргі на ўмовы ўтрыманьня. Адносна сустрэч з адвакатам супрацоўнік пракуратуры не пытаўся, а Ўладзімер Кобец пра гэта з пэўных прычын прамаўчаў.
«Чаму я яму ня скардзіўся? Пытаньне ў тым, што ты калі там знаходзісься, то гэта можа паўплываць на ўмовы ўтрыманьня. Ты ж там ня вольны чалавек».
Вольга Бандарэнка, жонка вязьня Зьмітра Бандарэнкі, здолела пасьля прэсавай канфэрэнцыі паразмаўляць з Рыгорам Васілевічам. Паводле Вольгі Бандарэнкі, яна распавяла генпракурору пра сытуацыю з адвакатамі на прыкладзе свайго мужа, які ня меў сустрэч з канца сьнежня і ад якога прыйшла толькі адна кароткая запіска за ўвесь месяц.
Рыгор Васілевіч паабяцаў падтрымаць ініцыятыву аб зьмене меры стрыманьня журналістцы Ірыне Халіп на падпіску пра нявыезд, каб яна магла даглядаць малога сына. Але пры ўмове, што гэта ініцыюе кіраўнік сьледчай групы. Пра ўласную ініцыятыву наконт гэтага генпракурор нічога не сказаў. Паводле Рыгора Васілевіча, за трохгадовым Данікам Саньнікавым ёсьць каму прыглядаць.
«Наколькі ведаю, хлопчык зараз пад апекай бабулі, і мне ўяўляецца, што на сёньня, пакуль такая сытуацыя, пытаньне вырашана».
Маці Ірыны Халіп Люцына Юр’еўна мяркуе, што вырашэньне пытаньня аб зьмене меры стрыманьня для яе дачкі знаходзіцца зусім у іншых руках: «Гэта ўсё залежыць не ад пракурора і не ад сьледчага». Люцына Халіп сказала, што мае на ўвазе іншага чалавека, прозьвішча якога не назвала.
Запытаць у сьледчага пра тое, ці могуць адпусьціць Ірыну Халіп, не ўдалося — тэлефонаў сьледчага ў міліцыі не далі.
Сёньня ж Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў Нацыянальным сходзе, заявіў, што бацькі трохгадовага Даніка Саньнікава нібыта ім ніколі не цікавіліся. «Маці заўсёды ў Маскве, а тата ў Вашынгтоне», — сказаў Лукашэнка. Я папрасіў Люцыну Халіп пракамэнтаваць гэтыя словы.
«Божа! Якое глупства. Калі яна там на два дні і зьедзе, ды ён на некалькі дзён… Глупства, што тут і казаць!»
26 студзеня другі ліст ад мужа атрымала Сьвятлана Лябедзька:
«Турбуецца пра бацькоў, пра нас. Ані слова пра ўмовы ўтрыманьня, пра сьледчыя дзеяньні. Гэтак разумею, што пра гэта пісаць нельга».
27 студзеня эстафэту прэсавых канфэрэнцый па справе 19 сьнежня ад міністра ўнутраных спраў Куляшова падхапіў генэральны пракурор Рыгор Васілевіч. Журналістаў найперш зацікавіла, як генпракурор ацэньвае той факт, што да асноўных фігурантаў справы ўжо амаль месяц не дапускаюць адвакатаў. «Ніякіх скаргаў на гэта ад вязьняў „амэрыканкі“ няма», — сказаў Рыгор Васілевіч і спаслаўся на свайго падначаленага Андрэя Пусташылу, які абыходзіў камэры «амэрыканкі» 31 сьнежня і зусім нядаўна, 24 студзеня. Рыгор Васілевіч мяркуе, што перашкодаў сустрэчам з адвакатамі не павінна быць, і запэўніў, што робіць адпаведныя захады.
«Мной быў накіраваны ліст старшыні КДБ, каб зрабілі арганізацыйныя захады, калі ёсьць неабходнасьць у сустрэчах вязьняў з адвакатамі. Збольшага такія сустрэчы павінны быць забясьпечаныя. Гэта сустрэчы адвакатаў з тымі асобамі, калі яны жадаюць, якіх утрымліваюць у КДБ. Але, падкрэсьліваю, я цікавіўся, ці ёсьць скаргі, і мае супрацоўнікі, якія наведвалі ізалятар, расьпісаліся, што такіх скаргаў не было».
Your browser doesn’t support HTML5
Паводле адвакатаў Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Мікалая Статкевіча ды шмат каго зь іншых вязьняў «амэрыканкі», з 29 сьнежня яны сваіх падабаронных ня бачылі. Увечары 26 студзеня з КДБ вызвалілі пад падпіску пра нявыезд кіраўніка штабу Саньнікава Ўладзімера Кобеца. Былы вязень пацьвердзіў, што ў іхную камэру прыходзіў прадстаўнік пракуратуры і пытаўся, ці ёсьць скаргі на ўмовы ўтрыманьня. Адносна сустрэч з адвакатам супрацоўнік пракуратуры не пытаўся, а Ўладзімер Кобец пра гэта з пэўных прычын прамаўчаў.
Калі там знаходзісься, то гэта можа паўплываць на ўмовы ўтрыманьня. Ты ж там ня вольны чалавек.