27 студзеня — слуханьні па Беларусі ў сэнаце ЗША

У Падкамітэце па эўрапэйскіх справах верхняй палаты Кангрэсу ЗША 27 студзеня пройдуць слуханьні па сытуацыі ў Беларусі.

Асноўнымі дакладчыкамі слуханьняў будуць кіраўнік уплывовай амэрыканскай недзяржаўнай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмэр і дырэктар «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда, паведамляе «Хартыя-97».