Ужо другі месяц больш як тры дзясяткі апазыцыйных актывістаў, у тым ліку чацьвёра апазыцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, застаюцца ў зьняволеньні ў турме КДБ. У Беларусі не спыняецца хваля палітычных рэпрэсій: амаль кожнага, хто ў той ці іншай форме публічна выказвае сваю нязгоду зь дзейным рэжымам, у любы момант могуць затрымаць, абшукаць, арыштаваць, звольніць з працы ці адлічыць з вучобы.
На гэтую тэму — амаль усе лісты, якія мы атрымліваем цяпер на адрас Беларускай Свабоды. Пачну сёньняшнюю размову з допісу нашага даўняга сябра Васіля Валошкі з Радашкавічаў Маладэчанскага раёну. Разважаючы пра лёс арыштаваных апазыцыйных палітыкаў, слухач піша:
"Нашаму грамадзтву (а калі больш дакладна — насельніцтву) напляваць на гэтыя ахвяры. Гэтае насельніцтва на Новы год і Каляды ва ўсю скакала, у тым ліку і пад песьні на вершы Някляева, ні пра што не задумваючыся. І я абсалютна перакананы: нават калі б Някляеў, ня дай Бог, у выніку зьбіцьця памёр у засьценках — усё адбывалася б дакладна гэтак жа, нічога не зьмянілася б.
Я схіляю галаву перад мужнасьцю Някляева, дзясяткаў і соцень іншых такіх жа ахвяраў рэжыму. Але адначасова хачу з сумам сказаць ім: наша насельніцтва ня вартае таго. Ня трэба рызыкаваць сваімі жыцьцямі, а таксама здароўем сваіх блізкіх, якія перажываюць за вас. Усё гэта марна, — піша ў сваім лісьце на "Свабоду" Васіль Валошка з Радашкавічаў. — Асобнае пытаньне — як паступіў Лукашэнка ў адносінах да сваіх апанэнтаў. І гэта перад вялікім сьвятам — Раством Хрыстовым. Я глядзеў па тэлевізары, як ён наведваў храм, запальваў сьвечку, трымаючы за руку свайго сына... І думаў: як можна выдаваць сябе за клапатлівага бацьку і аддаваць загады на зьбіцьцё, на арышты і катаваньні ні ў чым не вінаватых людзей, ведаючы, што многія зь іх пакідаюць на волі такіх жа малых дзетак?
Я — веруючы чалавек, але апошнім часам зь цяжкасьцю пераступаю парог царквы, бо бачу ў кожным сьвятары Філарэта, які бласлаўляе сваім маўчаньнем гэтую ўладу на падобныя дзеяньні ў адносінах да ўласнага народу".
Што да рэакцыі беларускага грамадзтва на падзеі 19-га сьнежня і наступныя палітычныя рэпрэсіі ў краіне... Цяжкое пытаньне, спадар Васіль. Разумею вашы расчараваньне, абурэньне, скруху, боль. І ўсё ж высновы пра бескарыснасьць, марнасьць і безнадзейнасьць высілкаў дэмакратычных палітыкаў лічу заўчаснымі і неабгрунтаванымі. Ахвяры, прынесеныя людзьмі, якія пакутуюць зараз у халодных сутарэньнях турмы КДБ, не былі марнымі. Пасьля 19-га сьнежня вельмі многія людзі ў Беларусі, нават далёкія ад палітыкі і грамадзкіх праблемаў, жахнуліся і задумаліся: куды вядзе іх гэтая ўлада? Якая будучыня чакае іхных дзяцей? І ня ўсе, далёка ня ўсе ў Беларусі бесклапотна і ў добрым гуморы сустракалі гэты Новы год і гэтыя Каляды...
Да падзеяў 19-га сьнежня зьвяртаецца ў сваім лісьце на "Свабоду" і іншы наш слухач — Іван Цыбуляк зь Менску. Іранізуючы над так званымі "выкрывальніцкімі" публікацыямі і фільмамі, якія ў вялікай колькасьці па ўсіх каналах распаўсюджвае цяпер афіцыйная прапаганда, што абвінавачвае апазыцыю ў спробе дзяржаўнага перавароту, спадар Іван піша:
"Аляксандру Рыгоравічу варта было б неадкладна адправіць у адстаўку кіраўніка сваёй адміністрацыі, а таксама галоўных начальнікаў КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў. Ну як можна было так непрафэсійна праводзіць спэцапэрацыі 19-га сьнежня — і са зьбіцьцём Уладзімера Някляева, і са штурмам Дома ўраду, і з падкідваньнем халоднай зброі... Нават неадукаваныя людзі гэта зразумелі — як бы БТ усё ні маскавала і якімі б падкопамі заходніх спэцслужбаў ні тлумачыла.
Ганьба, сорамна за іх.
Ужо на што Шэйман, і той у свой час намнога чысьцей рабіў падобныя справы. Трэба аб'яднаць усе міліцэйскія ды спэцыяльныя службы і паставіць кіраўніком над імі Шэймана. Толькі варта і адпаведную назву прыдумаць, каб баяліся. Можа, што-небудзь кшталту "беларускага гестапа"?".
Што да назвы беларускай спэцслужбы, то і цяперашняя — КДБ — паводле сваёй рэпутацыі ў сьвеце функцыю застрашваньня цалкам выконвае. Ва ўсіх краінах былога СССР пасьля краху камуністычнага рэжыму ад гэтай назвы адмовіліся — надта ж шмат брудных і крывавых плямаў на гэтай абрэвіятуры: адчысьціць і адбяліць —немагчыма.
А наконт той нібыта сэнсацыйнай выкрывальніцкай інфармацыі, што абрынулася на беларускіх грамадзянаў пасьля 19-га сьнежня з экранаў дзяржаўнага тэлебачаньня і старонак афіцыйных газэт... Людзі, здольныя асэнсоўваць, аналізаваць і рабіць уласныя высновы, у такіх выпадках імкнуцца даведацца думку тых, каго абвінавачваюць. Увогуле, вакол падзей 19-га сьнежня нагрувашчана столькі супярэчлівай інфармацыі, апублікавана столькі неправераных зьвестак, плётак, чутак, што разабрацца ва ўсім гэтым здольная хіба што незалежная міжнародная камісія. Дарэчы, падобныя прапановы — наконт стварэньня такой камісіі — апошнім часам гучаць часта.
Якая будучыня можа напаткаць Беларусь у бліжэйшыя гады? Ці даўгавечным будзе беларускі аўтарытарызм цяперашняга ўзору? Гэтыя пытаньні непакояць нашага слухача Ігната Гавенскага з Полацку. У сваім лісьце на "Свабоду" ён піша:
"Беларуская незалежная супольнасьць пасьля 19-га сьнежня знаходзіцца ў глыбокай скрусе. Усё ж многія разьлічвалі, што падзеі будуць разгортвацца больш-менш прыстойна, што Лукашэнка абмяжуе свае апэтыты і агучыць якую-небудзь адносна праўдападобную лічбу — працэнтаў 50—60…Але бюлетэні нават не лічылі — іх тасавалі, як калоды картаў, каб атрымаць той вынік, што быў спушчаны зьверху начальствам.
Тыя вынікі, што былі агучаны пасьля разгрому Плошчы, пахнуць нянавісьцю і помстай. Самае жудаснае, што гэтая машына фальсыфікацый можа не памерці разам з Лукашэнкам, — піша ў сваім лісьце на "Свабоду" Ігнат Гавенскі з Полацку. — Што ў такім разе ўсіх нас чакае? Можа, наша палітычная эліта абярэ нам пасьля Лукашэнкі-старэйшага кронпрынца Колю? А можа, у Беларусі зьявіцца кіраўнік тыпу Брэжнева — стары, нямоглы, але і не такі агрэсіўны, як цяперашні?
Якія высновы з усяго гэтага можна зрабіць? Думаю, варта памятаць, што ў Беларусі шмат гарадоў, і ў кожным зь іх можа зьявіцца свая Плошча. Найбліжэйшая вялікая палітычная кампанія ў Беларусі — парлямэнцкія выбары 2012-га году. Мяркую, у ідэі байкоту гэтых выбараў у Беларусі цяпер будзе шмат прыхільнікаў".
Сыстэму псэўдавыбараў, якая пры любым палітычным раскладзе гарантуе перамогу тым, хто гэтыя выбары праводзіць, вынайшаў зусім не Лукашэнка, спадар Ігнат. Сыстэма шмат гадоў дзейнічала і ўдасканальвалася камуністычным рэжымам. Дзейная беларуская ўлада атрымала яе ў гатовым выглядзе: засталася на сваіх месцах нават значная колькасьць ранейшых выканаўцаў, якая яшчэ ня страціла навыкі, атрыманыя ў партшколах і ўнівэрсытэтах марксізму-ленінізму.
Гэтая машына фальсыфікацый урэшце абрыдла савецкім грамадзянам. Зь яе насьміхаліся і кпілі, як і з той улады, што трымалася на хлусьні і подласьці. І крах камуністычнага рэжыму адбыўся не ў апошнюю чаргу таму, што людзі захацелі сумленных выбараў і справядлівай улады.
Якой рэальнай падтрымкай карыстаецца цяпер у беларускім грамадзтве Аляксандар Лукашэнка? Вось як спрабуе адказаць на гэтае пытаньне Міхаіл Данько з Давыд-Гарадку Столінскага раёну. У сваім лісьце на "Свабоду" слухач піша:
"Слухаю вашы перадачы, гляджу афіцыйнае тэлебачаньне, чытаю дзяржаўныя газэты — і разважаю пра тое, якая ж рэальная карціна была на гэтых выбарах. Так-так, агучаныя Цэнтравыбаркамам лічбы ўсім вядомыя, але цікава: якія лічбы рэальныя, праўдзівыя? Асабіста я прыйшоў да наступнай высновы. Магчыма, дзейны прэзыдэнт і атрымаў перамогу, але — зь мінімальным вынікам, ня больш як 53 працэнты. Навошта ж было пісаць 80 працэнтаў? Лёгіка тут зразумелая. Ці можна паказаць электарату, што рэйтынг Лукашэнкі няўхільна зьніжаецца? Ні ў якім разе! Вось і зьявілася буйная і дзіўная лічба, — піша ў сваім лісьце на "Свабоду" Міхаіл Данько з Давыд-Гарадку. — Але шыла ў мяху не схаваеш. Каб запалохаць людзей, супакоіць сваіх набліжаных і сябе асабіста, ён і распачаў гэтыя рэпрэсіі. Сыходзіць жа з палітычнай арэны ня хочацца. Ён, відаць, ужо і не ўяўляе сабе іншага жыцьця — без прэзыдэнцкіх пакояў, пэрсанальнага самалёта і шматлікай аховы. Таму і стаіць задача: ня толькі пакараць цяперашніх прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду, але і запалохаць будучых. Але эканамічныя законы не перапішаш так, як Канстытуцыю. Тут ніякі рэфэрэндум не дапаможа. Эканоміка — самая вялікая праблема дзейнага рэжыму. І таму ён паступова будзе хістацца. А вось рэпрэсіі будуць толькі ўзмацняцца. Тое ўжо было з колішнім Савецкім Саюзам — многія памятаюць. Таму апазыцыі ў бліжэйшы час працы будзе багата. Але перамога ў канчатковым выніку абавязкова надыдзе".
Калі пачаў эканамічна хістацца Савецкі Саюз, тагачасны генсек КПСС Міхаіл Гарбачоў спрабаваў уратаваць яго якраз не закручваньнем гаек, а наадварот — галоснасьцю і дэмакратызацыяй грамадзкага жыцьця, зьнішчэньнем "жалезнай заслоны", адкрытасьцю перад сьветам. Нешта падобнае да таго сьвежага ветру канца 80-х гадоў беларусы адчулі мінулай восеньню, калі пад ціскам Захаду рэжым на час перадвыбарчай кампаніі крыху аслабіў свае абцугі. На менскіх вуліцах раптам перасталі вырываць з рук бел-чырвона-белыя сьцягі, цягнуць у міліцыю за ўлёткі. Стала магчымым зьбірацца на мітынгі. Апазыцыйныя кандыдаты атрымалі магчымасьць некалькі разоў выступіць у прамым эфіры дзяржаўнага тэлебачаньня. І прамовы ў некаторых былі такія, што многія ў Беларусі задумаліся: а ці не пачалася перабудова?
Гэты прывід перабудовы прымроіўся, відаць, і ўладзе. Інакш адкуль такі вялікі перапалох увечары 19-га сьнежня, такая неадэкватная агрэсіўная рэакцыя і спроба ўбачыць змову і спробу дзяржаўнага перавароту ў звычайным пасьлявыбарчым мітынгу. (Тое, што ў выніку гэтага мітынгу было выбіта некалькі шыбаў у Доме ўраду, карэнным чынам сытуацыю не мяняе).
У народзе ў такім выпадку кажуць: у страху вочы вялікія.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на "Свабоду". З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by