Дачка экс-кандыдата на выбарах прэзыдэнта Беларусі, вязьня КДБ Уладзімера Някляева на старонках расейскай "Новой газеты" складае дапаможнік для дзяцей рэпрэсаваных.
"Калі вашага бацьку дзяржава пабіла да страты прытомнасьці, а потым кінула ў турму, лепш за ўсё, калі вам на гэты момант больш як тры гады ад роду. Таму што калі вам тры гады – вы наогул нічога ня зможаце зрабіць. Вы будзеце сядзець моўчкі ў куце, пакуль у вашым дзіцячым пакоі будзе праходзіць ператрус. Нейкія людзі вам будуць гаварыць, што тата і мама "зьехалі, але абавязкова вернуцца". А калі па вас прыйдуць, каб узяць у закладнікі і выкарыстоўваць супраць вашых жа бацькоў, вы нават наўрад ці зразумееце, што адбылося. Адзіная магчымасьць выказаць пазыцыю ў вашай сытуацыі – гэта не раўці. Што і робіць Данік, сын Андрэя Саньнікава і Ірыны Халіп. Бярыце з Даніка прыклад. Данік – сапраўдны сын пераможцаў", – піша Ева Някляева.
"Усё часьцей у тым, што нашым бацькам робяць вельмі-вельмі балюча, вінаватыя не падпітыя крымінальнікі з раёну, а дзяржава.
Паглядзіце на вашых бацькоў і правядзіце невялікі тэст. У вашага бацькі баліць сэрца за краіну? Гэта мінус 1. Ён нармальны чалавек і хоча нешта зьмяніць? Мінус 1. Удзельнічае ў грамадзкіх ці палітычных рухах? Дакладна мінус 1. Пры гэтым ён вядомы і паважаны чалавек? Яшчэ мінус 1.
Пры наборы ад мінус двух балаў пачынайце рыхтавацца. Рана ці позна, па тату прыйдуць.
Майго бацьку білі па галаве і пакінулі ляжаць непрытомнага ў сьнезе. Потым яго цягнулі па падлозе з ложка ў рэанімацыі, а яго жонку трымалі, пакуль яна крычала аб дапамозе. Вось ужо месяц яго, зьбітага, трымаюць у турме і не дапускаюць да яго нават адваката. Я ім вельмі ганаруся. Гэтак жа, як ганаруся Саньнікавым і Халіп і ўсімі тымі, чые імёны складаюць доўгі сьпіс людзей, што напалохалі дзяржаву. Гэта ж як трэба перапалохацца, каб вось так баязьліва напасьці на іх з-за сьпіны.
Дзіўна, што да гэтага часу не было выдадзена кароткага дапаможніка аб тым, што рабіць, калі твой бацька становіцца вязьнем сумленьня. Яно б цяпер шматлікім людзям спатрэбілася. Нашае пакаленьне, несумненна, выправіць гэтую памылку – я толькі спадзяюся, што наступнаму пакаленьню ён ужо не спатрэбіцца", – напісала Ева Някляева.