Пратэсты ў Эгіпце: эстафэта ад Туніса?

Эгіпецкія апазыцыйныя групы, натхнёныя нядаўняй рэвалюцыяй у Тунісе, арганізавалі сёньня дэманстрацыі пратэсту супраць беднасьці, карупцыі і свавольства ўладаў.

Тысячы дэманстрантаў выйшлі сёньня на вуліцы ў розных гарадах Эгіпту. Яны патрабавалі палітычных і эканамічных рэформаў, натхнёныя досьведам Туніса.

Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў у цэнтры Каіру, якія прарвалі ачапленьні. Удзельнікі акцыі патрабавалі сыходу прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які кіруе краінай 30 гадоў.

Значную ролю ў цяперашніх пратэстах адыгрываюць сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце, 80 тысяч карыстальнікаў гэтых сетак заявілі, што прымуць удзел у антыўрадавых пратэстах.

Сёньняшняя дэманстрацыя, якая па іроніі супадае з днём паліцыі Эгіпту, была абвешчаная моладзевым “Рухам 6 красавіка”. Акцыя была абвешчаная ў Facebook і Twitter "днём рэвалюцыі супраць катаваньняў, беднасьці, карупцыі і беспрацоўя".

”Браты мусульмане”, найбуйнейшы апазыцыйны рух Эгіпту, фармальна не падтрымаў пратэст, але заявіў, што многія зь яго сяброў будуць удзельнічаць у дэманстрацыях у асабістай якасьці.

У Каіры, па меншай меры 30 тысяч паліцэйскіх былі сканцэнтраваныя ў цэнтры горада, калі пратэстоўцы сабраліся каля будынку Вярхоўнага суду.

Паведамляецца, што сотні дэманстрантаў заблякавалі будынак Міністэрства ўнутраных справаў.

Экспэрты адзначаюць, што туніская рэвалюцыя спрыяла актывізацыі і мабілізацыі апазыцыйных рухаў у многіх арабскіх краінах.

Міністар унутраных справаў Хабіб аль-Адлі выдаў загад "арыштоўваць кожнага, хто выказвае свае погляды незаконна". У Эгіпце акцыі пратэсту без папярэдняга дазволу забароненыя, арганізатары сёньняшніх маніфэстацый кажуць, што ім было адмоўлена ў дазволе.

Афіцыйна зарэгістраваныя эгіпэцкія апазыцыйныя партыі малаўплывовыя. Адмова забароненай арганізацыі “Браты-мусульмане” адкрыта падтрымаць пратэсты выклікала расчараваньне ў маладога пакаленьня апазыцыйных актывістаў, якія стаміліся ад старых лідэраў і старых структураў апазыцыі.

Міністар унутраных справаў у інтэрвію галоўнай дзяржаўнай газэце “Аль Ахрам” заявіў, што вулічныя дзеяньні моладзі ня робіць ніякага ўплыву, і што сілы правапарадку здольныя прадухіліць любыя незаконныя дзеяньні.

Your browser doesn’t support HTML5

test


Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка. Вясна і зіма