Васямнаццацігадовы сябра партыі БНФ Валянцін Лабачоў з уласнай ініцыятывы пайшоў у КДБ. Там ён зьбіраўся высьветліць, чаму супрацоўнікі гэтай спэцслужбы запалохваюць ягоных паплечнікаў. У КДБ ён знаходзіцца ўжо больш за гадзіну.
Валянцін Лабачоў сьцьвярджае, што днямі да ўдзельніка акцыі салідарнасьці, якая адбылася ў Магілёве 16 студзеня, прыходзілі ва ўнівэрсытэт імя Куляшова двое камітэтчыкаў і даймалі яго пытаньнямі. Пасьля гутаркі зь імі хлопец запалоханы. Ягоных бацькоў таксама наведалі супрацоўнікі КДБ. Імя гэтага хлопца Лабачоў называць адмаўляецца. Пасьля гутаркі зь ім актывіст і наважыўся на візыт у КДБ.
Сам Валянцін Лабачоў чакае суду за тую ж акцыю салідарнасьці. Міліцыянты інкрымінуюць яму ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні. Актывісту пагражае штраф да трыццаці базавых велічыняў. Суду за ўдзел у акцыі салідарнасьці чакае й шматдзетная маці Натальля Шкадун.