Фёдара Мірзаянава гвалтоўна даставілі на допыт

Студэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Фёдар Мірзаянаў павінен быў ісьці на допыт у КДБ у якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Аднак сёньня зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі хлопца на допыт у сьледчае ўпраўленьне, перадае сайт spring96.org.

На дадзены момант сувязі зь Фёдарам Мірзаянавым няма.

Пасьля падзеяў 19 сьнежня ў Менску ён адбываў адміністратыўны арышт тэрмінам у 15 сутак у Жодзіна.