Нацыянальны сход: абмежавальныя меры – няправільны інструмэнт

Беларускі бок пасьлядоўна выступае за паглыбленьне партнэрства і доўгатэрміновага паўнавартаснага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Эўразьвязам.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзыдыюма Савета рэспублікі і савета Палаты прадстаўнікоў Нацсходу Беларусі ў сувязі з прыняцьцем Эўрапейскім парлямэнтам рэзалюцыі па сытуацыі ў Беларусі.

Нацыянальны сход "гатовы да канструктыўнага дыялёгу, але выключна на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя".

"Не абмежавальныя меры, а толькі пошук узаемаразуменьня і ўзаемадзеяньня зьяўляецца адзіна правільным і надзейным інструмэнтам вырашэньня праблемаў", гаворыцца ў заяве.

Таксама адзначаецца, што "шэраг заходніх калегаў" сканцэнтраваўся "на эмацыйнай крытыцы вымушаных дзеяньняў беларускага боку". Маўляў, Эўрапарлямэнт "не павінен выступаць ініцыятарам канфрантацыі ЭЭ зь яго бліжэйшымі суседзямі".