Дзень самазванца ў Берасьці

20 хвілін каля Цэнтральнага рынку ў Берасьці прастаяла пудзіла ў чырвона-зялёнай кароне.

У рукі пудзіла быў устаўлены сымбаль улады — клюшка-скіпэтар.

Такім чынам берасьцейскія актывісты апазыцыйных арганізацый і рухаў адзначылі Міжнародны дзень самазванца.

Праз 20 хвілін міліцыянты зьнялі пудзіла.