Даніка Саньнікава аддалі ў апякунства бабулі

Андрэй Саньнікаў, Ірына Халіп і Даніла на выбарчым участку 19 сьнежня

Люцына Бяльзацкая, маці Ірыны Халіп, паведаміла «Свабодзе», што сёньня адміністрацыя Партызанскага раёну Менску выдала ёй дакумэнт, паводле якога яна прызнаная апякункай унука Даніка.

Трохгадовы Данік, сын Ірыны Халіп і Андрэя Саньнікава, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, застаўся без апекі бацькоў, і ім ужо зацікавіліся сацыяльныя службы.

«Хоць так, я радая. А то я была ў такім шоку, такім стрэсе. А цяпер я ведаю, што Даніка не забяруць», – заявіла Люцына Бяльзацкая.