У цэнтры Бэрліну каля Брандэнбурскай брамы і перад беларускай амбасадай акцыю салідарнасьці зь беларускімі дэмакратамі падтрымалі ўкраінцы, расейцы, немцы, і да акцыі далучылася актывістка з Тунісу Умайма Гануні.
У Тунісе днямі у выніку вулічных акцыяў пратэсту быў зрынуты прэзыдэнт Бэн Алі, які кіраваў краінай 23 гады. Актывістка з Тунісу зьвярнулася да беларусаў:
http://www.youtube.com/embed/e5WchGyv38I
«Людзі ў Беларусі, вы можаце зрабіць гэта! Мы здолелі гэта зрабіць, гэта здарылася некалькі дзён таму ў Тунісе, і вы можаце выйграць таксама! Вы можаце зрынуць дыктатара, гэта лёгка. Проста будзьце салідарныя, не будзьце эгаістычнымі, не будзьце раўнадушнымі, гэта тычыцца кожнага з вас. Не кажыце -- у мяне усё добра, дыктатура закране рана ці познага кожнага. Падтрымлівайце адзін аднаго, будзьце як адно цэлае - як мы былі. Мы ўсе на вуліцах адчувалі сваю еднасьць, ня мелі значэньня ні палітычныя партыі, ні рэлігія, ні ідэалёгія. Проста людзі і ўсе разам за сваю краіну, каб зрынуць дыктатара».