Польшча падрыхтавала візавыя санкцыі ў адносінах да прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і некалькіх сотняў прадстаўнікоў ягонага рэжыму.
У Міністэрстве замежных справаў Польшчы ўжо ёсьць сьпіс прозьвішчаў асобаў, адказных за рэпрэсіі, якія пачаліся ў Беларусі пасьля выбараў 19 сьнежня: пракурораў, судзьдзяў, чыноўнікаў, супрацоўнікаў спэцслужбаў. Вядома, што пад санкцыі не патрапляе міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў, каб не абмяжоўваць магчымасьцяў дыпляматычнага дыялёгу.
Госьць “Начной Свабоды: вынікаў дня” – польскі палітоляг, экспэрт варшаўскага Цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцех Бародзіч-Смалінскі.
Знаткевіч: Наколькі імаверна, што Эўразьвяз прадублюе польскія санкцыі, і наколькі імаверна, што Эўразьвяз і Польшча пойдуць далей за візавыя санкцыі?
Бародзіч-Смалінскі: Вельмі цяжка будзе ўвесьці санкцыі па ўсім Эўразьвязе. Каб забараніць уезд уладных асобаў зь Беларусі ў Эўразьвяз, трэба прыняць рашэньне на ўзроўні ўсіх дзяржаваў Шэнгенскай зоны, а гэта можа быць вельмі складана. Я тут бачу як больш праўдападобны варыянт сытуацыю, калі дзяржавы Эўразьвязу самастойна будуць пашыраць свае “чорныя сьпісы” – сьпісы асобаў, непажаданых на іхных тэрыторыях. І зь цягам часу ўвесь Эўразьвяз будзе пакрыты гэтай сеткай.
Цяпер цяжка гаварыць, якія магчымыя іншыя, акрамя ўязных, санкцыі. У цэлым у Эўразьвязе няма пакуль што згоды на тое, як гэтыя санкцыі ўвесьці, каб яны ніякім чынам не пашкодзілі беларускаму грамадзтву. У гэтым самая вялікая складанасьць. Я думаю, што істотных эканамічных санкцыяў пакуль што ня будзе.
Самая пазытыўная рэч, якую Эўразьвяз меў бы цяпер зрабіць, – гэта вельмі хуткае спрашчэньне ўсіх праграмаў, што могуць падтрымаць беларускае грамадзтва. Цяпер вельмі цяжка атрымліваць гранты з гэтых праграмаў. Беларускія ўмовы і ўмовы, на якіх Эўразьвяз выдзяляе гэтыя грошы, не супадаюць...
Слухаць гутарку цалкам