У Наваполацкім КДБ дапытваюць Брэжнева

Аляксандар Брэжнеў уручае меч Андрэю Саньнікаву.

У мясцовым апазыцыйным асяродку гэты хлопец «засьвяціўся» ўсяго аднойчы: калі ўручаў сымбалічны меч Андрэю Саньнікаву падчас сустрэчы з наваполацкімі выбарцамі.

Віктар Калесьнік, былы каардынатар выбарчага штабу Андрэя Саньнікава ў Наваполацку, распавёў, што асабіста папрасіў свайго знаёмага Аляксандра Брэжнева ўручыць палітыку меч ад імя мясцовага рыцарскага клюбу. Меч быў адмыслова зроблены на ўзор зброі 12 стагодзьдзя. Акцыя мела сымбалічны сэнс — пасьвячэньне ў рыцары.

Ні ў якіх іншых перадвыбарчых падзеях Аляксандар Брэжнеў удзелу не прымаў: ён не ўваходзіў у ініцыятыўныя групы кандыдатаў, ня ўдзельнічаў у агітацыйнай кампаніі. І ня езьдзіў у Менск 19 сьнежня.