Невядомыя ломяцца ў «Вясну»

Невядомыя спрабуюць патрапіць у офіс праваабарончага цэнтру «Вясна».

Намесьнік кіраўніка арганізацыі Валянцін Стэфановіч паведаміў, што па той бок дзьвярэй «цэлая брыгада».

Стэфановіч не выключае, што супрацоўнікі спэцслужбаў паспрабуюць узламаць дзьверы.