Ліст былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава датаваны 12-м студзеня, рэдактаркі сайту charter97.org Натальлі Радзінай – 14-м, паведамляе БелаПАН.
Аўтары лістоў, якія ўтрымліваюцца ў сьледчым ізалятары КДБ, коратка паведамляюць, што яны здаровыя, адчуваюць сябе нармальна, дзякуюць родным за перадачы і просяць іх не хвалявацца.
Раней па адным лісьце атрымалі таксама сваякі журналісткі Ірыны Халіп – жонкі Саньнікава, Уладзімера Кобеца – кіраўніка выбарчага штабу Саньнікава, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксея Міхалевіча. Міхалевічу, як вядома, таксама далі магчымасьць адзін раз паразмаўляць з жонкаю па тэлефоне, каб адгаварыць яе ад паездкі ў Польшчу.
З большасьцю абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых непарадках у Менску 19 снежня, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ, адвакатам удалося сустрэцца толькі па адным разе, у апошнія дні сьнежня.
У студзені адвакатаў дапусьцілі да Сяргея Вазьняка і Аляксандра Фядуты – давераных асобаў былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева. Паводле зьвестак праваабаронцаў, сустрэча з Вазьняком адбылася 13 студзеня, зь Фядутам — 14-га.
Па-ранейшаму нічога невядома пра стан здароўя экс-кандадатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, які перанёс у сьледчым ізалятары гіпэртанічны крыз, і Мікалая Статкевіча, які аб'явіў галадоўку неўзабаве пасьля затрыманьня. Апошні раз адвакаты бачылі абодвух палітыкаў 29 сьнежня.