Нямецкія "зялёныя" прапануюць бязьвізавы рэжым для беларусаў

Кляўдыя Рот, сустаршыня нямецкай партыі "зялёных"

Фракцыя "зялёных" у парлямэнце Нямеччыны рыхтуе праект рэзалюцыі з патрабаваньнем неадкладна спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць зьняволеных пасьля 19 сьнежня.

Праект рэзалюцыі ўтрымлівае зварот да фэдэральнага ўраду Нямеччыны, Эўразьвязу і АБСЭ з патрабаваньнем прыкласьці ўсе намаганьні для вызваленьня затрыманых. У звароце таксама ёсьць прапанова ўвесьці бязьвізавы рэжым для грамадзян Беларусі і забарону на ўезд у краіны Эўразьвязу для адказных за рэпрэсіі.

"Пакуль ня будуць вызваленыя палітычныя зьняволеныя і адноўлены асноўныя грамадзянскія правы, палітычны дыялёг з рэжымам Лукашэнкі ня можа быць працягнуты, -- гаворыцца ў праекце рэзалюцыі. --
Эўразьвяз зьяўляецца найважнейшым гандлёвым партнэрам Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы гэтаму на прэзыдэнта Лукашэнку можа быць аказаны эфэктыўны ціск.
Супрацоўніцтва з урадам Беларусі ў рамках праекту Эўразьвязу "Усходняе партнэрства" павінна быць прыпынена, выплаты крэдытаў Міжнароднага валютнага фонду спыненыя. Эўразьвяз зьяўляецца найважнейшым гандлёвым партнэрам Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы гэтаму на прэзыдэнта Лукашэнку можа быць аказаны эфэктыўны ціск.

Адначасова неабходна прыняць усе магчымыя меры для паляпшэньня сытуацыі зьняволеных і іх вызваленьня, а таксама падтрымкі палітычнай апазыцыі і незалежных грамадзкіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь".