У Гомелі ля абласной управы КДБ затрыманы грамадзкі актывіст, каардынатар стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Кастусь Жукоўскі.
Ён прыйшоў да ўправы, каб зьняць на відэа мясцовых актывістаў, студэнтаў, якіх чэкісты й сёньня працягваюць выклікаць на допыты й гутаркі — каго за паездку ў Менск 19 сьнежня, каго за ўдзел у агітацыйнай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў.
Спадар Жукоўскі здымаў будынак УКДБ, помнік Фэліксу Дзяржынскаму, калі з управы выйшаў супрацоўнік і стаў перашкаджаць ягонаму руху.
"Я, канечне, сказаў яму ўсё, што я думаю пра гісторыю КДБ ня толькі ў Беларусі, былым СССР, але і ў Румыніі", — паведаміў праз тэлефон спадар Жукоўскі. — Я павыбачаўся перад супрацоўнікам, калі гісторыя спэцслужбы яго пакрыўдзіла. Але паколькі ён працягваў абмяжоўваць маё канстытуцыйнае права на перамяшчэньне, я выклікаў міліцыю".
Аднак двое амапаўцаў забралі Кастуся Жукоўскага ў бліжэйшы пункт аховы грамадзкага парадку на вуліцы Білецкага. Тут маёр міліцыі Шукель склаў на актывіста пратакол паводле артыкула 17.1 КаАП — нібыта за дробнае хуліганства.