Расейскі Першы канал расказаў пра беларускую сэсію ў Эўрапарлямэнце

Расейскі Першы канал адзін зь сюжэтаў у вечаровым выпуску навінаў 12 студзеня прысьвяціў абмеркаваньню ў Брусэлі беларускага пытаньня. У сюжэце - выказваньні беларускіх удзельнікаў сустрэчы, выступы эўрапейскіх палітыкаў, якія на знак салідарнасьці надзелі бел-чырвона-белыя шалікі.