На кватэры экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча — чарговы ператрус. Цэлая каманда супрацоўніка КДБ нешта ўпарта шукае. Дарэчы, на мінулым тыдні ператрэсьлі нават засыпаны сьнегам аўтамабіль Міхалевіча, не паставіўшы ў вядомасьць нават жонку палітыка.
Сёньняшняму вобшуку папярэднічала цьмяная гісторыя з тэлефанаваньнем Аляксея Міхалевіча з КДБ дадому. Як апавяла Мілана Міхалевіч, муж прасіў «ня ехаць на абмеркаваньне беларускага пытаньня ў Эўрапарлямэнт у Брусэль і ў польскі Сойм ў Варшаву». Пра гэтым ён прасіў нікому не расказваць пра гутарку, паколькі ўзамен «кадэбэшнікі» нібыта абяцалі даць магчымасьць затэлефанаваць і на наступным тыдні.
Мілана перакананая, што муж тэлефанаваў пад ціскам, паколькі дагэтуль ён зь ёй ніколі такім голасам не размаўляў. І заявіла, што нічога хаваць не зьбіраецца.
Сёньняшні ператрус многія зьвязваюць менавіта з прынцыповай пазыцыяй Міланы Міхалевіч.