Індэкс эканамічнай свабоды Беларусі зноў крыху пагоршыўся

Сёлета Беларусь заняла 155-е месца ў рэйтынгу эканамічнай свабоды, які з 1995 году вызначаюць амэрыканскі кансэрватыўны дасьледчы цэнтар Heritage Foundation і газэта The Wall Street Journal. У параўнаньні з папярэднім годам, Беларусь апусьцілася ў гэтым рэйтынгу на 5 пазыцый. Мінулыя тры гады гэты рэйтынг крыху паляпшпўся.

Індэкс эканамічнай свабоды параўноўвае ўмовы для эканамічнага разьвіцьця ў 179 краінах сьвету.

У рэйтынгу краіны ацэньваюцца паводле 10 паказьнікаў, якія адлюстроўваюць розныя аспэкты эканамічнага жыцьця: свабоду прадпрымальніцтва, гандаль, падатковую сыстэму, урадавыя выдаткі, цэнавую палітыку, свабоду інвэстыцый, банкаўскую сыстэму, забесьпячэньне прыватнай уласнасьці ад пасяганьняў дзяржавы, узровень карупцыі ў эканоміцы, рынак працы. Кожны з гэтых паказьнікаў, як і агульны індэкс эканамічнай свабоды, вымяраецца паводле стобальнай шкалы — 100 балаў адпавядаюць максымуму свабоды, 0 — мінімуму.

Сёлета Беларусь атрымала агульную ацэнку 47,9 бала і 155-е месца ў рэйтынгу. Сярод постсавецкіх краінаў горшае за Беларусь месца занялі Ўзбэкістан і Украіна (163-164), а таксама Туркмэністан (169). Найвышэйшы індэкс эканамічнай свабоды ў Эўропе мае Швайцарыя (81,9), якая заняла 5-е месца ў рэйтынгу. Рэйтынг, як і летась, замыкаюць эканомікі Кубы, Зімбабвэ і Паўночнай Карэі.

Вось як выглядае Беларусь у параўнаньні зь некаторымі іншымі краінамі:

Краіна

Індэкс

Месца

Ганконг

89,7

1

Сынгапур

87,1

2

Аўстралія

82,6

3

Новая Зэляндыя

82,1

4

Швайцарыя

81,9

5

Эстонія

75,7

16

Літва

70,3

29

Польшча

64,1

68

Расея

50,5

143

Беларусь

47,9

155

Узбэкістан

45,8

163-164

Украіна

45,8

163-164

Туркмэністан

43,6

169

Дадзеныя па ўсіх краінах можна паглядзець ТУТ.

Індэкс эканамічнай свабоды Беларусі за 1995-2011 гг.

201120102009

2008

2007

2006

2005

2004

2003

47,9 48,7 45

44,7

46,45

46,85

46,31

43,07

39,72


2002

2001

2000

1999

1998

1997

1996

1995

39,01

38,01

41,29

35,4

37,99

39,78

38,66

40,38