У Горадні адбываюцца ператрусы ў офісах Аб'яднанай грамадзянскай партыі і БНФ, што на вуліцы Будзённага, 48а.
Тэлефон старшыні гарадзкой арганізацыі партыі Вадзіма Саранчукова адключаны.
Кіраўнік Гарадзенскай абласной аргіназіцыі АГП Юры Істомін пацьвердзіў, што ў партыйным офісе адбываецца ператрус і сказаў, што ня можа зараз размаўляць.
Па словах кіраўніка абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргея Мальчыка, ён пакуль ня ведае падрабязнасьцяў. Для яго здарэньне стала нечаканасьцю. Учора ўвечары ў памяшканьні як звычайна адбылося пасяджэньне Рады партыйнай арганізацыі, а сёньня вось — ператрус, адказаў спадар Мальчык.
Сёньня ж з раніцы ў КДБ забралі Віктара Сазонава, сябра кампаніі "За свабодныя выбары". Пасьля ператрусу ў кватэры супрацоўнікі КДБ разам з Віктарам паехалі на офіс БСДПГ.
Падчас выбарчай кампаніі Віктар Сазонаў каардынаваў дзейнасьць назіральнікаў за выбарамі. На плошчы ў Менску Віктар Сазонаў ня быў.