Пракуроры адказалі пісьменьнікам адпіскай

Уладзімер Арлоў, Валянцін Акудовіч, Сяргей Законьнікаў

Прыйшоў адказ з Генэральнай пракуратуры Беларусі на зварот пісьменьнікаў з просьбай перавесьці Ўладзімера Някляева ў шпіталь.

Начальнік управы Генпракуратуры па наглядзе за працэсуальнай дзейнасьцю органаў унутраных спраў Я. Сіняк паведаміў, што іх зварот накіраваны для разгляду пракурору Менска Мікалаю Куліку.

Алесь Разанаў, Васіль Зуёнак, Валянцін Акудовіч, Сьвятлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў і іншыя вядомыя беларускія літаратары патрабавалі ад Генэральнай пракуратуры пераводу Ўладзімера Някляева са сьледчага ізалятара КДБ ў шпіталь і аказаньня яму тэрміновай мэдычнай дапамогі.