У Гомелі і Жлобіне ў дзень, калі праваслаўныя вернікі рыхтаваліся да Калядаў, супрацоўнікі мясцовай управы КДБ распачалі маштабныя ператрусы ў кватэрах дэмакратычных актывістаў – Яўгена Якавенкі, Андрэя Толчына, Кастуся Жукоўскага, Валерыя Рыбчанкі.
Ператрус зроблены і ў прыватным доме на вуліцы Палескай, 52 , дзе месьціцца офіс абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі й некаторых іншых грамадзкіх арганізацый.
Гаворыць гарадзкі каардынатар стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастусь Жукоўскі – у ягоным прыватным доме ператрус рабілі ажно пяцёра кадэбістаў разам з капітанам Максіменкам:
“Гэта – каманда правесьці вобшукі й паказаць, што яны працуюць. Ну, і яшчэ, відаць, мэтад запалохваньня плюс сьцёб дзяржаўны – новыя беларускія калядоўшчыкі. Яны шукаюць кампутары, аўдыя- і відэапаратуру. У дзяржаве няма грошай – усё гэта адбіраецца. Паводле іхняй пастановы, усё, што хочаш, можна было ўзяць. Забралі нават дыскі сямейныя – дзіця зрабіла першы крок. Забралі касэты, забралі 11 дыскаў Уладзімера Някляева, хаця ўлада добра ведае, хто правакаваў падзеі на плошчы ў Менску, хто за гэтым стаіць”.
У кватэры кіраўніка гарадзкой арганізацыі АГП Андрэя Толчына перадкалядны ператрус – другі за апошнія восем месяцаў:
“Калядкі, Калядкі – кампутары з хаткі! Яны забралі ў мяне кампутар, сыстэмныя блёкі, дыскі CD/DVD, нават МP3-плэер чамусьці забралі – можа, музыку паслухаць”, – расказвае Андрэй Толчын.
Да цямна вялі ператрус супрацоўнікі КДБ, якіх ачольваў маёр Васіль Марыніч, у офісе АГП на вуліцы Палескай.
“Прыходзяць такія калядныя карабейнікі і пачынаюць выграбаць усё, што могуць, – апавядае праваабаронца Анатоль Паплаўны. – У мяне, напрыклад, – во дзіва! – асабісты тэлефон і той забралі. Сказалі: пакладзіце тэлефоны на бачнае месца, на стол. Я выконваў законныя патрабаваньні супрацоўнікаў Камітэту дзяржбясьпекі – я гэта зрабіў. А яны потым хапаюць тэлефон і кажуць, што гэта рэч, якая знаходзіцца ў гэтым памяшканьні, і падлягае дагляду”.
“На Палескай гэта, мабыць, чацьвёрты ператрус, які рабілі тут супрацоўнікі КДБ, – гаворыць рэгіянальны каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Ўладзімер Кацора. – Невядома, што тут шукалі. Забралі 3 кампутары стацыянарныя і 2 пераносныя – ноўтбукі. На тое, што яны робяць незаконныя дзеяньні, асабліва, калі забіралі прыватныя рэчы, адказу не было. Але было бачна, што ім трэба забраць. У мяне сумку схапілі са стала. Той супрацоўнік КДБ, які гэта рабіў, нават не назваўся. Яны ўзламалі на другім паверсе дзьверы й пагражалі нават зламаць сэйф, дзе знаходзіліся партыйныя дакумэнты АГП і пячаткі”.
Спадар Кацора робіць высновы:
“Наша грамадзтва крыху ўздыхнула, страху стала меней. З таго боку – страху пасьля выбараў значна пабольшала. І таму трэба, каб страх уладаў перадаўся ўсяму грамадзтву. Ператрусы і праводзяцца, каб паказаць, хто ў Беларусі гаспадар. Трэба, каб страх вярнуўся – і ўсё дзеля гэтага робіцца”.