Ужо сёньня, 10 студзеня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ХМАРНА...


...і ветрана. Тэмпэратура: 0 – 2 С.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Ватыкане папа Бэнэдыкт XVI дае аўдыенцыю дыпляматычнаму корпусу.

У Вашынгтон зь візытам прыбывае прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1892 нарадзіўся польскі пісьменьнік Мэльхіёр Ваньковіч (пам. 1974). Ягоная радзіма – вёска Калюжыца Бярэзінскага раёну. Дзяцінства Ваньковіч правёў у Менску. Праз усё жыцьцё ён шмат падарожнічаў па Беларусі, сябраваў зь беларускімі літаратарамі ды шмат рабіў дзеля пашырэньня беларускае літаратуры ў Польшчы.

У 1941 паміж сталінскім СССР і гітлераўскай Нямеччынай была заключаная дамова на пастаўку збожжа з Савецкага Саюзу ў Нямеччыну. Гэта быў найбуйнейшы эканамічны кантракт паміж двума таталітарнымі рэжымамі, якія рыхтаваліся да вайны паміж собою.

У 1957 году пакінула гэты сьвет чылійская паэтка Габрыэла Містраль (нар. 1889). У 1945 годзе Габрыэле Містраль была прысуджаная Нобэлеўская літаратурная прэмія, а на беларускую мову яе вершы перакладаў Рыгор Барадулін.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень даросласьці ў Японіі. У Японіі дарослымі стаюцца ў 20 гадоў.

МІНУС 365:


Сяргей Каваленка зьмешчаны ў СІЗА на два месяцы

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Дзіця становіцца дарослым тады, калі пачынае ўсьведамляць сябе, што яно мае права ня толькі мець рацыю, але і памыляцца".


Томас Сас, амэрыканскі псыхіятар вугорскага паходжаньня