Прадстаўніцтва АБСЭ ў Беларусі рыхтуецца на працягу некалькіх месяцаў цалкам спыніць сваю дзейнасьць у Беларусі.
Пра гэта ў Вільні заявіў кіраўнік гэтага прадстаўніцтва Бэнэдыкт Галер, якога цытуе Інтэрфакс.
"Фармальна ў нас ёсьць мандат працаваць на працягу некалькіх месяцаў, каб завяршыць праграмы і спыніць дзейнасьць місіі, калі ня будзе іншага рашэньня", — сказаў ён журналістам пасьля сустрэчы з кіраўніком МЗС Літвы Аўдронюсам Ажубалісам.
Апошні наўпрост не адказаў на пытаньне, ці верыць ён у тое, што Беларусь зьменіць рашэньне не падаўжаць мандат місіі гэтай арганізацыі.
"У якасьці старшыні АБСЭ я лічу сваім абавязкам прыкласьці ўсе намаганьні, каб сытуацыя не пагоршылася", — сказаў міністар, адказваючы на пытаньне пра пэрспэктывы аднаўленьня працы прадстаўніцтва.
Літва, якая ад 1 студзеня старшынюе ў АБСЭ, нядаўна заявіла, што робіць дыпляматычныя крокі дзеля таго, каб праца гэтага офісу ў Менску была працягнутая.
Аглядальнікі зьвязваюць рашэньне Беларусі не падаўжаць мандат офісу АБСЭ ў Менску з крытыкай прэзыдэнцкіх выбараў з боку місіі назіральнікаў АБСЭ.