Каля трох гадзін цягнуўся допыт у Кобрынскім КДБ сустаршыні БХД Георгія Дзьмітрука. Учора супрацоўнікі міліцыі і мясцовага КДБ правялі ператрус у офісе палітыка і канфіскавалі кампутар.
Сёньня а 9-й раніцы Георгій Дзьмітрук быў дапытаны ў справе масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня. Спэцслужбы запатрабавалі ад яго падпіскі аб неразгалошваньні зьвестак пра ход допыту.
Сёньня ў Маскоўскім судзе Берасьця будзе разглядацца справа Канстанціна Турчыняка. Маладога чалавека затрымалі на цэнтральнай плошчы ў Берасьці 19 сьнежня. Актывіст руху "За свабоду" выйшаў у знак салідарнасьці зь менскай Плошчай.