Трэці тыдзень у ізалятары КДБ галадае кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч. Палітык патрабуе адмены вынікаў выбараў з-за масавых фальсыфікацый і ня мае намеру спыняць галадоўку. Паводле мэдыкаў, за такі час арганізм дарэшты спажывае свой натуральны прыродны запас, то бок тлушчы, і пераходзіць на спажываньне ўласных бялкоў. Пачынаецца "самапаяданьне" цела, цягліцаў. Сыгнал такога небясьпечнага працэсу — характэрны пах ацэтону пры дыханьні. Для турэмных мэдыкаў гэта падстава, каб пачаць прымусова карміць вязьня — унутрывенна або праз зонд.
Усясьветная мэдычная асацыяцыя (УМА), якая аб'ядноўвае лекараў з усяго сьвету, катэгарычна забараняе гэтую працэдуру. Сябры УМА перакананыя, што яна парушае права зьняволенага на негвалтоўны пратэст.
Па-другое, яны прыроўніваюць гвалтоўнае кармленьне да катаваньня. Калі вязьня прывязваюць да крэсла ці ложка і пачынаюць уводзіць яму ежу праз нос ці рот, гэта вельмі траўматычна і балюча.
Па-трэцяе, прымусовае кармленьне ў турме не адпавядае санітарным нормам, а таксама ўмовам выхаду чалавека з галадоўкі.
Як сьведчаць адмыслоўцы-мэдыкі, пасьля доўгай галадоўкі супрацьпаказаная любая бялковая ежа. У тым ліку і створаны першапачаткова для касманаўтаў вадкі высокакалярыйны авітол — сумесь яек, алею, масла. Паводле лекараў, калі не прамываць кішэчнік (а ў гэтым вязьням адмаўляюць), то падобная ежа ператвараецца ў страўніку ў камяні. Тыя, у сваю чаргу, могуць пракалоць сьценкі кішак і выклікаць сэпсіс.
На думку савецкага і расейскага праваабаронцы Сяргея Кавалёва, "прымусовае кармленьне ў Расеі, Беларусі, іншых постсавецкіх рэспубліках не адмянялася і пасьля распаду СССР. Раней тэрмін кармленьня вызначаўся ў адпаведнасьці з канкрэтным днём галадоўкі. Цяпер жа вязьня "сілкуюць" паводле мэдычных паказчыкаў — як толькі чуваць пах ацэтону".
"Часам", сьведчыць Сяргей Кавалёў, "галадоўнік разумее, што ў яго ўсё роўна ўвальюць пажыўную сумесь, і кажа: чорт з вамі, я галадоўкі не здымаю, але каб не пакутаваць з зондам, давайце я вып'ю гэтую сумесь. А бываюць галадоўнікі больш прынцыповыя. Тады ім уводзяць зонд праз рот, а калі чалавек супраціўляецца — праз нос..."
Як лічыць расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў, мэта такой гвалтоўнай працэдуры, празь якую прайшлі і Сахараў, і Хадаркоўскі, і шмат хто яшчэ, — ня даць чалавеку памерці менавіта ў турме. Зонды і кропельніцы дазвалялі галадоўнікам заставацца бязь ежы па паўгода і больш. Людзі не паміралі, аднак страчвалі магчымасьць самастойна перамяшчацца і ляжалі пластом".
"Прымусовае кармленьне — гэта дэманстрацыя ўладаў, што яны могуць зрабіць з табойусё што заўгодна", распавядаў журналістам за некалькі месяцаў да свайго зьнікненьня палітык Віктар Ганчар.
Свой дзесяцідзённы сухі страйк, то бок галадоўку з поўнай адмовай ня толькі ад ежы, але і ад вады, Ганчар правёў вясной 1999 году ў турме на Акрэсьціна.
Паводле мэдыкаў, "сухая галадоўка робіцца незваротнай для арганізму ўжо праз 5 дзён. У першую чаргу "ляцяць" ныркі, пячонка, сэрца. Ва ўмовах зьняволеньня пасьля 5 дзён такога страйку можа настаць сьмерць. Таму звычайна турэмная адміністрацыя прыступае да прымусовага кармленьня праз кропельніцу ці зонд на другія-трэція суткі".
У выпадку з Ганчаром кармленьне было арганізавана праз адзін дзень галадоўкі, калі вязень пачаў мачыцца крывёю.
"Усё рабілі "традыцыйна", расказваў Віктар Ганчар. "Мяне прыкавалі кайданкамі да нараў. Каб не чуваць было, як я крычу, на поўную моц уключылі нейкую музыку па радыё. Потым абслуга пачала расьціскаць мне зубы, дзясны, нёба, усё гэта было моцна паранена да крыві. Далей уставілі ў стрававод нейкую цьвёрдую плястмасавую трубку. Уставілі няправільна, бо закранулі дыхальныя шляхі, а таксама падрапалі стрававод. Пайшла кроў, я страціў прытомнасьць".
Палітык таксама ўзгадваў, як яго кармілі празь вену. Ганчар спрабаваў, як мог, адбівацца, а таму лекар далёка не адразу трапіў іглой у вену. Ад гэтага на руках надоўга засталіся вялізныя гематомы.
Тым часам праблемы прымусовага кармленьня ў суседняй Украіне атрымалі розгалас уЭўрапейскім судзе ў Страсбуры. У 2005 годзе краіна выплаціла кампэнсацыю памерам у 26 тысяч эўра па справе "Неўмяржыцкі супраць Украіны". Суд канстатаваў парушэньне правоў пазоўніка што да ўмоў утрыманьня пад вартай і пазбаўленьня належнага лячэньня, а таксама адносна прымусовага кармленьня.
У 2007 годзе ў Страсбуры разглядалася аналягічная справа, ініцыяваная малдаўскім грамадзянінам — "Чорап супраць Малдовы". Эўрапейскі суд па правах чалавека прысудзіў выплаціць пазоўніку 20 тысяч эўра і 1150 эўра за судовыя выдаткі.
Гвалтоўнае кармленьне прыроўненае да катаваньня
Усясьветная мэдычная асацыяцыя (УМА), якая аб'ядноўвае лекараў з усяго сьвету, катэгарычна забараняе гэтую працэдуру. Сябры УМА перакананыя, што яна парушае права зьняволенага на негвалтоўны пратэст.
Усясьветная мэдычная асацыяцыя прыроўнівае гвалтоўнае кармленьне да катаваньня.
Па-другое, яны прыроўніваюць гвалтоўнае кармленьне да катаваньня. Калі вязьня прывязваюць да крэсла ці ложка і пачынаюць уводзіць яму ежу праз нос ці рот, гэта вельмі траўматычна і балюча.
Па-трэцяе, прымусовае кармленьне ў турме не адпавядае санітарным нормам, а таксама ўмовам выхаду чалавека з галадоўкі.
Як сьведчаць адмыслоўцы-мэдыкі, пасьля доўгай галадоўкі супрацьпаказаная любая бялковая ежа. У тым ліку і створаны першапачаткова для касманаўтаў вадкі высокакалярыйны авітол — сумесь яек, алею, масла. Паводле лекараў, калі не прамываць кішэчнік (а ў гэтым вязьням адмаўляюць), то падобная ежа ператвараецца ў страўніку ў камяні. Тыя, у сваю чаргу, могуць пракалоць сьценкі кішак і выклікаць сэпсіс.
На думку савецкага і расейскага праваабаронцы Сяргея Кавалёва, "прымусовае кармленьне ў Расеі, Беларусі, іншых постсавецкіх рэспубліках не адмянялася і пасьля распаду СССР. Раней тэрмін кармленьня вызначаўся ў адпаведнасьці з канкрэтным днём галадоўкі. Цяпер жа вязьня "сілкуюць" паводле мэдычных паказчыкаў — як толькі чуваць пах ацэтону".
"Часам", сьведчыць Сяргей Кавалёў, "галадоўнік разумее, што ў яго ўсё роўна ўвальюць пажыўную сумесь, і кажа: чорт з вамі, я галадоўкі не здымаю, але каб не пакутаваць з зондам, давайце я вып'ю гэтую сумесь. А бываюць галадоўнікі больш прынцыповыя. Тады ім уводзяць зонд праз рот, а калі чалавек супраціўляецца — праз нос..."
Мэта працэдуры — ня даць памерці менавіта ў турме
Як лічыць расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў, мэта такой гвалтоўнай працэдуры, празь якую прайшлі і Сахараў, і Хадаркоўскі, і шмат хто яшчэ, — ня даць чалавеку памерці менавіта ў турме. Зонды і кропельніцы дазвалялі галадоўнікам заставацца бязь ежы па паўгода і больш. Людзі не паміралі, аднак страчвалі магчымасьць самастойна перамяшчацца і ляжалі пластом".
"Прымусовае кармленьне — гэта дэманстрацыя ўладаў, што яны могуць зрабіць з табой
Віктар Ганчар: "Прымусовае кармленьне — гэта дэманстрацыя ўладаў, што яны могуць зрабіць з табой усё што заўгодна".
Свой дзесяцідзённы сухі страйк, то бок галадоўку з поўнай адмовай ня толькі ад ежы, але і ад вады, Ганчар правёў вясной 1999 году ў турме на Акрэсьціна.
Паводле мэдыкаў, "сухая галадоўка робіцца незваротнай для арганізму ўжо праз 5 дзён. У першую чаргу "ляцяць" ныркі, пячонка, сэрца. Ва ўмовах зьняволеньня пасьля 5 дзён такога страйку можа настаць сьмерць. Таму звычайна турэмная адміністрацыя прыступае да прымусовага кармленьня праз кропельніцу ці зонд на другія-трэція суткі".
У выпадку з Ганчаром кармленьне было арганізавана праз адзін дзень галадоўкі, калі вязень пачаў мачыцца крывёю.
"Усё рабілі "традыцыйна", расказваў Віктар Ганчар. "Мяне прыкавалі кайданкамі да нараў. Каб не чуваць было, як я крычу, на поўную моц уключылі нейкую музыку па радыё. Потым абслуга пачала расьціскаць мне зубы, дзясны, нёба, усё гэта было моцна паранена да крыві. Далей уставілі ў стрававод нейкую цьвёрдую плястмасавую трубку. Уставілі няправільна, бо закранулі дыхальныя шляхі, а таксама падрапалі стрававод. Пайшла кроў, я страціў прытомнасьць".
Палітык таксама ўзгадваў, як яго кармілі празь вену. Ганчар спрабаваў, як мог, адбівацца, а таму лекар далёка не адразу трапіў іглой у вену. Ад гэтага на руках надоўга засталіся вялізныя гематомы.
Украіна і Малдова выплацілі грамадзянам кампэнсацыю за прымусовае кармленьне
Тым часам праблемы прымусовага кармленьня ў суседняй Украіне атрымалі розгалас у
Сяргей Кавалёў: "Мяркую, прымусовае кармленьне ў Расеі, Беларусі, іншых постсавецкіх рэспубліках не адмянялася і пасьля распаду СССР".