Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е:
Хмарна, месцамі сьнегапад, тэмпэратура -9– -11 С
НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:
Адбудзецца частковае сонечнае зацьменьне, якое будзе бачнае ў большай частцы Эўропы
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1591: Слонім атрымаў герб
1925: У Мінску прайшоў І-ы Усебеларускі з'езд настаўнікаў.
1948: М'янма атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
1964: Пачаўся візыт папы Паўла VI на Сьвятую зямлю, ён стаў першым папам, які наведаў Ерусалім
2004: Прэзыдэнтам Грузіі быў абраны лідэр “рэвалюцыі ружаў” Міхаіл Саакашвілі
Нарадзіліся:
1515: Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ
1643: Ісак Ньютан, англійскі навуковец (пам. 1727)
1729: Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ , публіцыст, паэт і перакладчык
1809: Люі Брайль, францускі пэдагог, вынаходнік шрыфту для сьляпых (пам. 1852)
1952: Юрый Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі (скрадзены і верагодна забіты ў 1999)
Памерлі:
1941: Анры Бэргсон, францускі філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1927 году (нар. 1859)
1960: Альбэр Камю, францускі пісьменьнік і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1957 году (нар. 1913)
1965: Томас Стэрнз Эліот, англа-амэрыканскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1948 году (нар. 1888)
Ёсьць нагода:
Бірма – Дзень незалежнасьці
МІНУС 365:
Нафтавы пат
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Я занадта моцна прыкуты да галеры свайго часу, каб не веславаць разам зь іншымі, нават мяркуючы, што галера прасмуродзіла селядцом, што на ёй зашмат наглядчыкаў і што, акрамя ўсяго, узяты няправільны курс
А. Камю, Нобэлеўская лекцыя