Дзевяць загадаў у адной дырэктыве

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 31 сьнежня падпісаў дырэктыву № 4 "Аб разьвіцьці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляваньні дзелавой актыўнасьці ў Рэспубліцы Беларусь".

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Дырэктыва мае дзевяць разьдзелаў. А іх назвы "сфармуляваны ў выглядзе канцэптуальных сыстэмных патрабаваньняў да ўсіх дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадзкіх аб'яднаньняў і грамадзянаў краіны":

1. Забясьпечыць далейшае разьвіцьцё добрасумленнай канкурэнцыі суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці незалежна ад формы ўласнасьці.

2. Ствараць умовы для бесперашкоднага ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці.

3. Ліквідаваць залішнія адміністрацыйныя бар'еры пры ўзаемадзеяньні паміж дзяржаўнымі органамі і юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі.

4. Завяршыць гарманізацыю падатковай сыстэмы Беларусі з дзейнымі ў эўрапейскіх краінах. Надаць падатковаму заканадаўству характар, стымулюючы добрасумленнае выкананьне падатковых абавязацельстваў і дзелавую ініцыятыву.

5. Надаць кантрольнай дзейнасьці папераджальны характар, перайсьці да пераважнага выкарыстаньня прафіляктычных мер.

6. Удасканаліць інфраструктуру і сыстэму фінансаваньня малога прадпрымальніцтва ў мэтах актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасьці.

7. Выключыць залішняе рэгуляваньне рынку працы.

8. Сфармаваць прававую базу, стымулюючую разьвіцьцё ў Беларусі мэханізмаў дзяржаўна-прыватнага партнэрства.

9. Забясьпечыць адназначнае прававое рэгуляваньне і стабільнасьць заканадаўства, якое рэгулюе прадпрымальніцкую дзейнасьць.