Расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў разьлічвае, што ў надыходзячым годзе расейска-беларускае супрацоўніцтва будзе "дынамічна разьвівацца на карысьць грамадзянаў нашых краін, у інтарэсах умацаваньня дэмакратычных асноў дзяржаўнасьці".
Пра гэта гаворыцца ў віншаваньні Мядзьведзева з Новым годам, дасланага кіраўніку Беларусі, паведамляе афіцыйны сайт прэзыдэнта Расеі.
У пасланьні таксама адзначаецца, што Беларусь і Расею "аб'ядноўваюць гістарычныя традыцыі дружбы і добрасуседзтва, і наш абавязак - ашчадна ставіцца да гэтага агульнага набытку, усяляк умацоўваць і памнажаць ўзаемавыгадныя двухбаковыя сувязі".
Пасьпяховая праца Мытнага саюза і фармаваньне адзінай эканамічнай прасторы "закліканы павысіць эфэктыўнасьць інтэграцыйнага ўзаемадзеяньня, надаць імпульс ўстойліваму разьвіцьцю нашых краін у рамках эўразійскага эканамічнага саюза".