Шушкевіч: Лукашэнка будзе гандлявацца зьняволенымі

Станіслаў Шушкевіч

Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка будзе гандлявацца зьняволенымі цяпер экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты.

Адказваючы на пытаньне DELFI адносна далейшага разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі, Станіслаў Шушкевіч адзначыў:

"Я думаю, што некалькі чалавек выпусьцяць, а пасьля пачнецца гандаль пакінутымі ў зьняволеньні людзьмі. Калі цяпер патрабаваць вызваленьня асобных людзей - гэта магчымасьць для Аляксандра Лукашэнкі скарыстаць іх як разьменную манэту. Трэба патрабаваць вызваленьня ўсіх".