"Час для сапраўднай Вашай біяграфіі яшчэ не прыйшоў. Але Вы яе пішыце. Бяз скідак. З разьлікам на недалёкую будучыню». Ул. Караткевіч. 25 верасьня 1967 г.
Дзяржава адзначыла Год Караткевіча ўрачыстым усталяваньнем бессэнсоўнага помніку афіцыйнаму кнігадруку – "Дзікае паляваньне караля Стаха" па-беларуску, па-расейску, па-ўкраінску і па-ангельску. Амбітны і звонку лібэральны міністар культуры Павал Латушка мусіць вельмі гэтым ганарыцца.
Год Геніюш засьведчыў, што ёсьць маральныя аўтарытэты і зацьверджаныя імі прынцыпы, якія здольныя яднаць незалежнае грамадзтва і стымуляваць яго да дзеяньня – безьліч душэўных імпрэзаў у гонар Геніюш прайшлі па ўсёй Беларусі без усялякага загаду і прымусу зьверху. Двухтомнае выданьне збору твораў Ларысы Геніюш стала кнігай году.
"А цяпер я пакажу вам карцінкі. Гэта цудоўна!". Сьціў Джобс, 27 студзеня.
У бліжэйшыя гады Санта Клаўс, Сьвяты Мікалай і Дзед Мароз будуць мець твар Сьціва Джобса – заснавальніка Apple.
"Катынь – драматычнае, праклённае месца". Ал.Квасьнеўскі, 10 красавіка.
Першая рэакцыя людзей, якія даведваліся пра трагедыю – "так не бывае". Ці не замнога ў гэты годзе здарылася рэчаў, якім мы ня можам знайсьці тлумачэньня?
«Пакуль я прэзыдэнт, я не дазволю ў краіне ніякіх "каляровых рэвалюцый". Ал. Лукашэнка, 20 красавіка.
Жахлівую карцінку дзяржаўнага перавароту ў Кіргізіі БТ выкарыстоўвала ў якасьці прапагандысцкага жупелу, рыхтуючы беларускае грамадзтва да Плошчы-2010. Дагэтуль невядома, ці беларускі прэзыдэнт праявіў нораў, прытуліўшы Бакіева ці , наадварот, быў вымушаны гэта зрабіць, бо Крэмль "ветліва папрасіў". У любым выпадку кіргізскі бунт і галоўная яго ахвяра – дзіця тульпанаў Курманбек Саліевіч – сталі выдатнай інвэстыцыяй у рэжым Лукашэнкі. І гэтая інвэстыцыя паступіла вельмі своечасова. Дзе цяпер Бакіеў?
"Падобна, што цяпер у Адміністрацыі зьявілася новая генэрацыя накшталт Уладзімера Макея, з якім я асабіста сутыкаюся па працы ў ГКР (грамадска-кансультатыўная рада – рэд.) і пакуль што атрымліваю выключна пазытыўныя ўражаньні, і Ўсевалада Янчэўскага, які з інтэрнэтам на "ты"". Юры Зісер. 3 сакавіка.
Менавіта дзякуючы гэтаму ўказу тэрмін "байнэт" набыў крыштальную яснасьць і дзяржаўную вагу. Чыноўнікам Лукашэнкі ўдалося зрабіць немагчымае – усталяваць калючы дрот у адкрытым космасе.
Зразумела, што немагчыма закрыць глябальную прастору, але магчыма ўсіх беларусаў зрабіць злачынцамі. У гэтым сэнсе кітайскія таварышы нашмат больш празрыстыя і сумленныя са сваімі грамадзянамі. Першы пункт распараджэньня Дзяржаўнай Рады па інфармацыі КНР для кітайскіх мэдыяў паведамляе: "Выкарыстоўваеце толькі вэб-сайт Цэнтральнага ўраду; і не выкарыстоўвайце іншыя крыніцы". Наш рэжым мае на ўвазе тое самае.
"Ізраіль ня можа быць настолькі дурным, каб у міжнародных водах на вачах у журналістаў выкарыстоўваць сьмяротную зброю супраць тых, хто абвясьціў сябе змагарамі за мір". Нікаля Крыстоф, 2 чэрвеня.
Дзеяньні і сам лад думак 700 актывістаў з усяго сьвету, якія на шасьці караблях пратораным ужо шляхам меркавалі прарваць ізраільскую аблогу сэктару Газы трохі нагадваюць нашую Плошчу. Свабоду для Газы патрабавалі дэпутаты парлямэнтаў эўрапейскіх краін, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі, актывісты вызвольных рухаў, музыкі і навукоўцы. Загінулі і пацярпелі людзі. Ніхто дагэтуль ня змог патлумачыць, чаму так адбылося.
Няма больш вострага і роспачна невырашальнага палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага крызісу ў сьвеце, як той, што на Бліжнім Усходзе. Да яго немагчыма заставацца абыякавым, але і ў гэтай неабыякавасьці немагчыма мець рацыю. Ніхто не прызнаў сябе вінаватым. Усіх шкада.
"У Wikileaks няма палітычнай лініі". І.Шамір, 20 сьнежня.
Беларускае грамадзтва мала хвалявала сутнасьць апублікаваных Wikileaks тэлеграмаў. Хаця як толькі пачаўся зьліў, я не вылазіла з іх сайту, цалкам занурыўшыся ў гэтыя мала цікавая (мушу цяпер прызнаць) тэксты. Абрыўкі інфармацыі пацьвердзілі, што Беларусь ніяк не суб'ект міжнароднай палітыкі, а пін-понгавы мячык, зрэдку перакіданы паміж Расеяй, ЭЗ і ЗША. Нашмат больш узбуджала грамадзкасьць асоба Джуліяна Асанжа. Паколькі паслом Wikileaks у Беларусі стаў вядомы штатны блазан Ахамадзінэджада і зацяты антысэміт “Ісраэль Шамір”, думаю, што Асанж зь лёгкім сэрцам можа шукаць у нас палітычнага прытулку. Яму спадабаецца.
«Грэчкі ў продажы будзе столькі, колькі трэба». С.Сідорскі. 10 верасьня.
На пачатку верасьня з прылаўкаў крамаў зьнікла грэчаная крупа і зьявілася потым па коштах у паўтара-два разы вышэй. Усе тлумачэньні ўраду і эканамістаў пра крупяны крызіс у Расіі і "грэчаную змову" нічога не маглі давесьці простым беларусам. Мне здаецца, што менавіта гатоўнасьць людзей вось так на раз забыцца на веру ў рэжым і кінуцца скупаць масла, соль, валюту і запалкі, халодзіць сэрцы тыранаў нашмат ніжэйшым градусам, чым любыя дэманстрацыі пратэсту.
"Мы чакалі заканчэньня выбараў". Ал.Лукашэнка, 20 сьнежня.
Спосабы расьсьледаваньня сьмерці Алега Бябеніна выклікалі шмат неўразуменьня. Асабліва дзіўна выглядала тое, як многа дазволілі незалежным экспэртам, журналістам і проста ўсім ахвотным "пабачыць усё на свае вочы".
19 сьнежня і падзеі, якія адбыліся пасьля – правакацыі каля дома ўраду, відэа-прызнаньні Раманчука, Дзьмітрыева і Класкоўскага, зьбіцьцё і выкраданьне Някляева, псыхалягічны і фізычны ціск на затрыманых, ужо амаль не пакідаюць сумненьняў у тым, што і хто стаіць за гэтым самагубствам.
"Я вельмі люблю Пуціна як мужчына мужчыну". Р.Кадыраў. 24 кастрычніка.
Падзеі на Манежнай плошчы ў Маскве і тое, што адбывалася вакол іх, не маглі перацягнуць нашую ўвагу ад унутраных праблемаў. А ў тыя дні знаёмы масквіч у скайп-размове сказаў мне: "Заўтра можам прачнуцца пад "Лебядзінае возера".
Пабываўшы на магіле забітага балельшчыка Свірыдава, прэм'ер-міністар Расеі стаў на бок тых тысяч агалцелых пуціноідаў, (большасьць зь якіх непаўнагадовыя), якім быў патрэбны лідэр тут і цяпер, інакш яны б выбралі яго самі. А тым, хто бачыў падзеі на Манежнай, ці ёсьць справа да прысуду Хадаркоўскаму і Лебедзеву? Іхныя 13,5 гадоў – арыенцір для беларускіх судоў. Колькі даваць Някляеву і Саньнікаву? Больш-менш?
Чаму ўсё гэта здарылася з намі яшчэ раз?

iPad

Авіякатастрофа пад Смаленскам
"Катынь – драматычнае, праклённае месца". Ал.Квасьнеўскі, 10 красавіка.
Першая рэакцыя людзей, якія даведваліся пра трагедыю – "так не бывае". Ці не замнога ў гэты годзе здарылася рэчаў, якім мы ня можам знайсьці тлумачэньня?
Бакіеў у Беларусі
«Пакуль я прэзыдэнт, я не дазволю ў краіне ніякіх "каляровых рэвалюцый". Ал. Лукашэнка, 20 красавіка.
Жахлівую карцінку дзяржаўнага перавароту ў Кіргізіі БТ выкарыстоўвала ў якасьці прапагандысцкага жупелу, рыхтуючы беларускае грамадзтва да Плошчы-2010. Дагэтуль невядома, ці беларускі прэзыдэнт праявіў нораў, прытуліўшы Бакіева ці , наадварот, быў вымушаны гэта зрабіць, бо Крэмль "ветліва папрасіў". У любым выпадку кіргізскі бунт і галоўная яго ахвяра – дзіця тульпанаў Курманбек Саліевіч – сталі выдатнай інвэстыцыяй у рэжым Лукашэнкі. І гэтая інвэстыцыя паступіла вельмі своечасова. Дзе цяпер Бакіеў?
Указ № 60
"Падобна, што цяпер у Адміністрацыі зьявілася новая генэрацыя накшталт Уладзімера Макея, з якім я асабіста сутыкаюся па працы ў ГКР (грамадска-кансультатыўная рада – рэд.) і пакуль што атрымліваю выключна пазытыўныя ўражаньні, і Ўсевалада Янчэўскага, які з інтэрнэтам на "ты"". Юры Зісер. 3 сакавіка.
Менавіта дзякуючы гэтаму ўказу тэрмін "байнэт" набыў крыштальную яснасьць і дзяржаўную вагу. Чыноўнікам Лукашэнкі ўдалося зрабіць немагчымае – усталяваць калючы дрот у адкрытым космасе.
Зразумела, што немагчыма закрыць глябальную прастору, але магчыма ўсіх беларусаў зрабіць злачынцамі. У гэтым сэнсе кітайскія таварышы нашмат больш празрыстыя і сумленныя са сваімі грамадзянамі. Першы пункт распараджэньня Дзяржаўнай Рады па інфармацыі КНР для кітайскіх мэдыяў паведамляе: "Выкарыстоўваеце толькі вэб-сайт Цэнтральнага ўраду; і не выкарыстоўвайце іншыя крыніцы". Наш рэжым мае на ўвазе тое самае.
Флацілія свабоды
"Ізраіль ня можа быць настолькі дурным, каб у міжнародных водах на вачах у журналістаў выкарыстоўваць сьмяротную зброю супраць тых, хто абвясьціў сябе змагарамі за мір". Нікаля Крыстоф, 2 чэрвеня.
Дзеяньні і сам лад думак 700 актывістаў з усяго сьвету, якія на шасьці караблях пратораным ужо шляхам меркавалі прарваць ізраільскую аблогу сэктару Газы трохі нагадваюць нашую Плошчу. Свабоду для Газы патрабавалі дэпутаты парлямэнтаў эўрапейскіх краін, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі, актывісты вызвольных рухаў, музыкі і навукоўцы. Загінулі і пацярпелі людзі. Ніхто дагэтуль ня змог патлумачыць, чаму так адбылося.
Няма больш вострага і роспачна невырашальнага палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага крызісу ў сьвеце, як той, што на Бліжнім Усходзе. Да яго немагчыма заставацца абыякавым, але і ў гэтай неабыякавасьці немагчыма мець рацыю. Ніхто не прызнаў сябе вінаватым. Усіх шкада.
Анамальная спёка
Wikileaks
"У Wikileaks няма палітычнай лініі". І.Шамір, 20 сьнежня.
Беларускае грамадзтва мала хвалявала сутнасьць апублікаваных Wikileaks тэлеграмаў. Хаця як толькі пачаўся зьліў, я не вылазіла з іх сайту, цалкам занурыўшыся ў гэтыя мала цікавая (мушу цяпер прызнаць) тэксты. Абрыўкі інфармацыі пацьвердзілі, што Беларусь ніяк не суб'ект міжнароднай палітыкі, а пін-понгавы мячык, зрэдку перакіданы паміж Расеяй, ЭЗ і ЗША. Нашмат больш узбуджала грамадзкасьць асоба Джуліяна Асанжа. Паколькі паслом Wikileaks у Беларусі стаў вядомы штатны блазан Ахамадзінэджада і зацяты антысэміт “Ісраэль Шамір”, думаю, што Асанж зь лёгкім сэрцам можа шукаць у нас палітычнага прытулку. Яму спадабаецца.
Кошты на грэчку
«Грэчкі ў продажы будзе столькі, колькі трэба». С.Сідорскі. 10 верасьня.
На пачатку верасьня з прылаўкаў крамаў зьнікла грэчаная крупа і зьявілася потым па коштах у паўтара-два разы вышэй. Усе тлумачэньні ўраду і эканамістаў пра крупяны крызіс у Расіі і "грэчаную змову" нічога не маглі давесьці простым беларусам. Мне здаецца, што менавіта гатоўнасьць людзей вось так на раз забыцца на веру ў рэжым і кінуцца скупаць масла, соль, валюту і запалкі, халодзіць сэрцы тыранаў нашмат ніжэйшым градусам, чым любыя дэманстрацыі пратэсту.
Алег Бябенін
"Мы чакалі заканчэньня выбараў". Ал.Лукашэнка, 20 сьнежня.
Спосабы расьсьледаваньня сьмерці Алега Бябеніна выклікалі шмат неўразуменьня. Асабліва дзіўна выглядала тое, як многа дазволілі незалежным экспэртам, журналістам і проста ўсім ахвотным "пабачыць усё на свае вочы".
19 сьнежня і падзеі, якія адбыліся пасьля – правакацыі каля дома ўраду, відэа-прызнаньні Раманчука, Дзьмітрыева і Класкоўскага, зьбіцьцё і выкраданьне Някляева, псыхалягічны і фізычны ціск на затрыманых, ужо амаль не пакідаюць сумненьняў у тым, што і хто стаіць за гэтым самагубствам.
Масавыя выступы нацыяналістаў у Расіі
"Я вельмі люблю Пуціна як мужчына мужчыну". Р.Кадыраў. 24 кастрычніка.
Падзеі на Манежнай плошчы ў Маскве і тое, што адбывалася вакол іх, не маглі перацягнуць нашую ўвагу ад унутраных праблемаў. А ў тыя дні знаёмы масквіч у скайп-размове сказаў мне: "Заўтра можам прачнуцца пад "Лебядзінае возера".
Пабываўшы на магіле забітага балельшчыка Свірыдава, прэм'ер-міністар Расеі стаў на бок тых тысяч агалцелых пуціноідаў, (большасьць зь якіх непаўнагадовыя), якім быў патрэбны лідэр тут і цяпер, інакш яны б выбралі яго самі. А тым, хто бачыў падзеі на Манежнай, ці ёсьць справа да прысуду Хадаркоўскаму і Лебедзеву? Іхныя 13,5 гадоў – арыенцір для беларускіх судоў. Колькі даваць Някляеву і Саньнікаву? Больш-менш?
Плошча-2010