Нас, тых, хто адседзеў свае «суткі» за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», цяпер часьцяком называюць героямі. Гэта, вядома, лашчыць слых, але я вымушаны ўзяць самаадвод. Без ілжывай сьціпласьці. Проста званьне героя мне сапраўды не па чыне. Сёньня я адчуваю сябе зьняважаным і запалоханым абываталем. Які ня здолеў нічога зрабіць, калі адзін пярэварацень у пагонах душыў ягоную жонку, а іншы пагражаў ёй пазбаўленьнем бацькоўскіх правоў. Калі ягонага лепшага сябра, інваліда І-ай групы, у якога праз трагічны зьбег абставінаў з усіх падораных прыродай канечнасьцяў засталася ў першапачатковым выглядзе толькі адна нага, павалілі на зямлю і поцягам цягнулі ў аўтобус. Калі ягонаму сыну растаўклі нос. Калі на ягоных вачах нахабна зьдзяйсьнялі беззаконьне над дзясяткамі, сотнямі ні ў чым не вінаватых людзей.
Абываталем, які бяз бою дазволіў схапіць і гвалтоўна ўтрымліваць сябе разам з сваімі блізкімі насупраць архікатэдральнага касьцёла імя Найсьвяцейшай Панны Марыі людзям у чорнай уніформе, падобнай да амонаўскай, без апазнавальных знакаў, у чорных шлемах і чорных масках пад імі. Пасьля паслухмяна падпарадкоўваўся загадам ліпавых міліцыянтаў, ніводны зь якіх не прадстаўляўся і ня меў належнага бэйджыка з прозьвішчам. Дазволіў засудзіць сябе ліпаваму суду ў асобе сп. Юферыцына, для сьмеху апранутага ў судзейскую мантыю клясычнага ўзору, на падставе паказаньняў нейкіх безыменных (!) «супрацоўнікаў міліцыі». Без удзелу адваката і сьведак, без найменшай спробы высьвятленьня акалічнасьцяў разгляданай справы, з адкрытым падтасоўваньнем сваіх уласных сьведчаньняў, з ігнараваньнем «зьмякчальных абставінаў» пры вынясеньні прысуду (адсутнасьць адміністрацыйных правапарушэньняў за апошні год і наяўнасьць двух непаўналетніх дзяцей). Нарэшце, дазволіў кінуць сябе за краты, не выказваючы актыўнага пратэсту супраць яўнай несправядлівасьці.
Абываталем, які пасьля ўсяго, што адбылося, перажывае зьмяшаныя пачуцьці, сумесь страху і нянавісьці, у якой пераважае страх, а зусім не жаданьне ўступіць у пэрманэнтную бязьлітасную барацьбу за аднаўленьне справядлівасьці ў сваёй краіне. Будзімір ува мне саступіў месца Дзьмітрыю, фізычнай асобе, вытканай з чалавечых слабасьцяў, скаванай чалавечымі прывязанасьцямі, далёка не дасканалай і не бясстрашнай. І гэты Дзьмітры нэрвова ўздрыгваецца пры кожным нечаканым званку ў дзьверы, баіцца адпускаць жонку ў краму, з жахам чакае заканчэньня школьных вакацыяў, калі дзіцёнку давядзецца хадзіць на вучобу...
Дакладней, гэтыя дзьве іпастасі цяпер змагаюцца ўнутры мяне. Будзімір глядзіць на Дзьмітрыя, як герой рамана амэрыканскага пісьменьніка Кена Кізі «Палёт над зязюліным гняздом» http://www.lib.ru/KIZI/kukushka.txt індзеец Бромдэн глядзеў на бунтара Макмэрфі, калі таго прывезьлі ў палату ў бездапаможным, «агароднінным» стане пасьля лабатаміі. Макмэрфі даў быў надзею скалечаным і заняволеным пацыентам псыхушкі на збаўленьне, вучыў іх на ўласным прыкладзе быць свабоднымі і сьмелымі, ахвяруючы сваёй бясьпекай і здароўем. Здавалася, што яго нічога ня можа зламаць, ён ізноў і зноў уступаў у рызыкоўныя сутычкі з пэрсаналам псыхушкі, клаўся пад апарат для электрашокавай тэрапіі зь нязьменнымі жартамі і прымаўкамі. Але ў рэшце рэшт быў элегантным чынам раздушаны і размазаны рэпрэсіўнай машынай. Шляхам грубага фізычнага гвалту пераўтвораны ў напаўжывую нікчэмнасьць, асуджаную весьці жалю вартае існаваньне, служачы жахлівым папярэджаньнем астатнім пацыентам. Менавіта таму індзеец Бромдэн прымае цяжкае рашэньне забіць Макмэрфі, бо насамрэч гэта ня ён, а фальшыўка, «пустая штука», «дурная лялька з кірмашовага балагана». Вырабленая і выстаўленая на агляд з мэтай дэмаралізацыі і застрашваньня.
Сьпярша ўсе пацыенты дружна кпілі з той «лялькі» і дурасьці ейных стваральнікаў, якія маніліся правесьці іх на мякіне, але празь нейкі час, прыглядаючыся да яе ўпотай, знаходзілі ўсё болей падабенстваў з арыгіналам...
«Я назіраў за імі і спрабаваў сьцяміць, як паступіў бы ён на маім месцы. Адно я ведаў цьвёрда: ён бы не дапусьціў, каб нешта такое, з прышпіленым прозьвішчам, дваццаць ці трыццаць гадоў сядзела ў дзённым пакоі і сястра паказвала б: так будзе з усякім, хто пойдзе супраць сыстэмы. Гэта я ведаў цьвёрда...»
Задушыўшы Макмэрфі падушкай, Бромдэн зрабіў тое, чаго ня змог калісьці зрабіць ягоны кумір і настаўнік - выдраў з падлогі двухсоткіляграмовы разьмеркавальны пульт з цэмэнту і сталі, прабіў ім акно і вырваўся на волю. Што паклала канец дыктатуры страху ў асобна ўзятым псыхіятрычным аддзяленьні. Усе пацыенты, якія мелі поўнае права пакінуць шпіталь па ўласным жаданьні, аднак дасюль не карысталіся ім, бо былі перакананыя загадчыцай аддзяленьня ўва ўласнай бездапаможнасьці, напалоханыя і паняволеныя ёй, па чарзе сышлі ў самастойнае жыцьцё. Больш небясьпечнае, чым у шпіталі пад пільным наглядам пэрсаналу, і значна меней прадказальнае, але праз гэта паўнавартаснае.
Я да чаго. Усе вы бачылі «лялек з кірмашовага балагана», у якіх ператварылі сіх-тых учорашніх «парушальнікаў спакою». Хаця ня самых пасіянарных і бескампрамісных, ад таго не лягчэй. Відовішча публічнага самапрыніжэньня і баязьлівай здрады былых як быццам сьмельчакоў, якія кінулі выклік дыктатуры, робіць сваю справу - распаўсюджвае ў грамадзтве флюіды страху. Тую самую задачу выконвалі гвалтоўныя затрыманьні выпадковых мінакоў 19 сьнежня (па маіх назіраньнях, сярод затрыманых выпадковыя мінакі складалі ня менш за палову, калі ня большасьць) - пасеяць у грамадзтве прызабыты ірацыянальны страх перад уладай. Мне давялося бачыць прыкрыя праявы гэтага ліпкага страху, што выкручваў людзей, ператвараючы іх у дрыготкія стварэньні, у аддзяленьні міліцыі, у судзе, у турме. У рэшце рэшт я і сам яму паддаўся...
Тым ня менш, Будзімір, які ўсё яшчэ жыве ўва мне, настойліва паўтарае, што альтэрнатыва адна: або рухацца ў бок узрастаньня ўласнага страху, пераадольваючы яго, або стаць шчасьлівым крэтынам з заплюшчанымі вачыма, закрытымі вушамі і вуснамі, рабом, які лічыць сваё рабства годнай якасьцю.
І яшчэ. Мне дакладна вядома, чаго мне страшэнна не хацелася б - каб мае дзеці вырасьлі ў рабстве страху. Наўрад ці можна гэтага дасягнуць шляхам найменшага супраціву, проста зьехаўшы ў краіну з больш спрыяльнымі ўмовамі (такія думкі, каюся, мяне ўжо наведвалі). Таму я застаюся.
Гэта была прэлюдыя да справаздачы пра тое, як я правёў апошнюю дэкаду сьнежня 2010-га, якая, дасьць бог, зьявіцца напачатку наступнага году.