«Я хачу, каб нашы людзі і вы разумелі, што ніякіх ультыматумаў мы больш не прымем, ніякіх. Калі нам будуць ставіць нейкія умовы, непрымальныя, і прытым зыходзячы з двайных стандартаў, мы таксама гэтыя умовы не прымаем», — заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня 30 сьнежня дома-інтэрната для вэтэранаў вайны і працы ў пасёлку Траскоўшчына Менскага раёна.
Фрагмэнты інтэрвію былі паказаныя па беларускіх тэлеканалах. Пытаньне закранала магчымае вылучэньне Захадам у якасьці умовы працягу дыялёгу зь Беларусьсю вызваленьне затрыманых у сувязі з вулічнай акцыяй у Менску 19 сьнежня.
«Што да затрыманых. Вы ведаеце, мы ужо не адну сотню вызвалілі, — адзначыў Лукашэнка. — Але распачата крымінальная справа. Калі ў рамках крымінальнай справы, у рамках сьледзтва можна вызваліць гэтых людзей — нам яны там не патрэбныя. Іх трэба утрымліваць неяк, паіць, карміць і г.д. Яны не патрэбныя. Яны заплацілі за маральную і матэрыяльную шкоду адпаведныя грошы, у тым ліку ўчора і расіяне, наколькі я ведаю, заплацілі грошы».
«Калі ты актыўны ўдзельнік масавых беспарадкаў, ёсьць сьледзтва, ёсьць суд, з табой разьбяруцца. Ну а ўвогуле, лёс і экс-кандыдатаў, і затрыманых, і тых баевікоў, якія грамілі Дом ураду — дарэчы, усё, вось чалавек дваццаць ужо ўстанавілі, усе па два, па адным тэрміне ўжо адседзелі, то бок гэта людзі, якія мелі праблемы з законам, — таму іх і экс-кандыдатаў лёс у іх руках. А патрабаваць ад мяне ня трэба», — заявіў Лукашэнка.
«Мы будзем рабіць, як у Францыі, як у Германіі, — сказаў ён. — Там жа прэзыдэнт ня можа пайсьці і вызваліць з-пад сьледзтва чалавека. Так, я магу на стадыі сьледзтва, мне законам гэта дазволена, але калі для гэтага ёсьць падставы. Калі яны ня маюць дачыненьня да гэтых масавых пагромаў, ну, апынуліся там па ідэйных меркаваньнях, ну, мы яшчэ неяк будзем разглядаць. Калі ты вінаваты, я ў гэта ўмешвацца ня буду. У рэшце рэшт, кожны павінен за сваё адказваць. Але яшчэ раз падкрэсьліваю: іх лёс у іх руках, і яны гэта ведаюць. А калі хтосьці на нас будзе націскаць і патрабаваць, ведаеце, гэта будзе толькі горш».