Мілінкевіча выклікаюць у КДБ

Аляксандар Мілінкевіч

Лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча выклікаюць на допыт у КДБ.

Яму прынесьлі позву, згодна зь якой ён мусіць зьявіцца ў КДБ 2 студзеня а 9 гадзіне для правядзеньня сьледчых дзеяньняў.

Позву падпісаў сьледчы па асабліва важных справах сьледчага ўпраўленьня КДБ Волкаў, перадае сайт Аляксандра Мілінкевіча.