Дваіх расейцаў зноў затрымалі і ў СІЗА КДБ

Двое грамадзян Расіі затрыманыя паводле падазрэньні ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19-20 сьнежня, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" начальнік упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Сьвятлана Бароўская.

"Двое расейцаў, вызваленых пасьля адбыцьця адміністрацыйнага арышту, ізноў былі затрыманыя, але ўжо ў рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня ў Мінску", -- паведаміла Бароўская.