Абвінавачана 22 з 27

Абвінавачаньне па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня прад'яўленае 22 фігурантам.

Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў МУС Беларусі.

Паводле праваабаронцаў усяго па гэтай справе праходзіць 27 чалавек, частка зь якіх была затрыманая пазьней. 25 зь іх знаходзяцца ў СІЗА КДБ.