Для многіх людзей і ў Беларусі, і за яе межамі галоўным вынікам беларускіх выбараў стала зусім ня тое, што ўлада чарговым разам абвясьціла сябе пераможцай. Пяцёра супернікаў Аляксандра Лукашэнкі кінуты ў турму КДБ, ім пагражае шматгадовае зьняволеньне. Больш як паўтысячы ўдзельнікаў пасьлявыбарчага мітынгу на плошчы Незалежнасьці зьбітыя, затрыманыя, асуджаныя, могуць страціць месцы працы альбо вучобы. Што ж адбылося ў Беларусі 19-га сьнежня? У якой краіне апынуліся беларусы ў гэтыя апошнія дні 2010 году? Пра гэта — большасьць лістоў, якія прыходзяць цяпер на адрас «Свабоды».
Наш слухач Іван Віктаровіч зь вёскі Няловы Валожынскага раёну, спрабуючы асэнсаваць падзеі апошніх дзён, піша:
«Выбары скончыліся, а ніякіх зьменаў у нашым жыцьці, на жаль, не адбылося. Усё па-старому…
Афіцыйная прапаганда і адладжаная за 16 год палітыка ўлады зрабілі сваю справу. Непрыкрытае запалохваньне людзей, разьяднанасьць грамадзтва, абыякавасьць і эгаізм — у выніку маем тое, што маем.
А што да апазыцыі, то яна ў нас слабая. Дый зьвязаная па руках і нагах.
У нармальнай дзяржаве наяўнасьць апазыцыі — звыклая справа. А ў нас, на жаль, усё па-іншаму. Ні апазыцыі, ні незалежнай прэсы, ні праўдзівага тэлебачаньня…
Што адбылося на Плошчы ўначы з 19-га па 20-га сьнежня? Ведаю, што многія ў Беларусі мяркуюць пра гэта з прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі, дадзенай па гарачых сьлядах, на наступны дзень пасьля тых падзей. Лукашэнка паўстаў перад людзьмі нявінным анёлам, белым і пушыстым. Зь якой асалодай ён прыніжаў і зьневажаў сваіх апанэнтаў, якія ў гэты час, зьбітыя, пакутавалі ў турме КДБ! А заля Палаца Рэспублікі, запоўненая пераважна чыноўнікамі, пляскала ў ладкі і глядзела яму ў рот.
Няўжо ён сам верыць, што яго падтрымлівае 80 працэнтаў насельніцтва? Няўжо не разумее, як, хто і дзеля чаго намаляваў яму гэтыя лічбы?»
Уявім, што позна ўвечары 19-га сьнежня не было б гэтай шалёнай жорсткай атакі, паляваньня АМАПу на бяззбройных людзей. Ні выбітых зубоў, ні зламаных рэбраў, ні соцень затрыманых, ні кінутых у засьценкі КДБ кандыдатаў у прэзыдэнты… І што здарылася б? Зусім не агрэсіўны натоўп разышоўся б праз гадзіну-другую, прыціснуты марозам і стомлены бязмэтным стаяньнем. А нешматлікіх ці то правакатараў, ці то неадэкватных асобаў, якія нетаропка і млява трушчылі шыбы ў Доме ўраду, лёгка маглі вылушчыць з натоўпу і затрымаць некалькі нарадаў міліцыі. Самі арганізатары мітынгу павінны былі дапамагчы ім у гэтым.
Дагэтуль незразумела, чым кіраваўся Аляксандар Лукашэнка ў той вечар, калі аддаваў загад на такі жорсткі разгон і масавыя арышты. Што ці хто так неверагодна напалохаў яго? У кожным разе, цяжка паверыць, што кіраўнік дзяржавы, які адчувае ў сябе за сьпінай падтрымку 80 працэнтаў насельніцтва, які верыць у шчырую ўсенародную любоў да сваёй пэрсоны, дзейнічаў бы падобным чынам.
Лёс былых кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта склаўся, як вядома, па-рознаму. У турму трапілі ня ўсе. Адзін перад тэлекамэрамі абвінаваціў былых паплечнікаў — і цяпер чакае ад улады пасаду. Яшчэ двое, правёўшы ноч у КДБ, у той ці іншай форме адмежаваліся ад падзеяў на ганку Дома ўраду — і засталіся на волі (хоць і вымушаны хадзіць на допыты). Крутыя віражы кандыдацкіх лёсаў актыўна абмяркоўваюць слухачы «Свабоды». Вось што піша на гэтую тэму ў сваім лісьце Павал Зінкевіч зь Менску:
«Я яшчэ разумею, за што на турэмныя нары трапілі Саньнікаў, Някляеў, Статкевіч. Яны не асабліва выбіралі выразы падчас сваіх тэлевыступаў, калі абвінавачвалі Лукашэнку ва ўсіх сьмяротных грахах. А гэта Аляксандар Рыгоравіч заўсёды добра памятае і рэдка каму даруе. Але чаму ў турме апынуўся Міхалевіч — такі асьцярожны, правільны, добразычлівы да ўлады? Ён жа слова кепскага ў Лукашэнкаў гарод ні разу ня кінуў. Наадварот, нават лёзунгі ўлады спрабаваў капіяваць у сваёй перадвыбарчай праграме — нешта накшталт „Беларусь — гэта мы“. А яго — разам з усімі ў кадэбісцкія засьценкі…».
Сапраўды, многім у часе мінулай кампаніі здавалася, што пасьля выбараў Аляксей Міхалевіч атрымае за сваю падкрэсьленую ляяльнасьць да рэжыму дэпутацкі ці міністэрскі партфэль. Атрымалася, аднак, зусім інакш. Паводле якога прынцыпу дзейнічалі карныя органы, калі зацятага апанэнта рэжыму, змагара за нацыянальную беларускую справу Рыгора Кастусёва пакінулі на волі, а асьцярожнага і ляяльнага Аляксея Міхалевіча кінулі разам зь іншымі ў «амэрыканку»? Верагодна, у маладым і амбітным Міхалевічу ўбачылі большую пагрозу для падмурку сыстэмы, чым у прастадушным і шчырым вылучэнцы БНФ.
Калі былы кандыдат у прэзыдэнты і паплечнік Анатоля Лябедзькі Яраслаў Раманчук зачытваў, запінаючыся, перад тэлекамэрамі БТ сваё пакаяньне з падобнымі да даносу абвінавачаньнямі на адрас былых калегаў і аднадумцаў — шмат хто ня верыў сваім вачам і вушам. Вось што піша з гэтай нагоды наш слухач Алег Гоманаў зь Віцебскага раёну:
«Хто ведае: можа, яму ўшчамілі пальцы ў дзьверы ці заганялі іголкі пад пазногці? Але ж не падобна. Дый павінен быў бы расказаць, калі б катавалі.
А гэтая ягоная сустрэча з Лукашэнкам 20-га сьнежня… Ён жа ўжо ведаў, што зрабілі зь Някляевым і Саньнікавым, як лютаваў АМАП на менскіх вуліцах, колькі нявінных людзей кінулі ў турму…
Вось табе і маеш: сымбаль лібэральных рэформаў, надзея дэмакратычнай інтэлігенцыі — а чым аказаўся, калі надышоў момант ісьціны…».
Заўважу, што ўцямнага адказу на падобныя пытаньні і здагадкі спадар Раманчук дагэтуль ня даў, хаваючы найбольш важныя дэталі і падрабязнасьці сваіх вымушаных сустрэч і размоў з супрацоўнікамі КДБ, якія цягнуліся ўначы 19-га і раніцай 20-га сьнежня. Нібыта зрабіў ён усё гэта дзеля ўратаваньня партыі і сваіх арыштаваных паплечнікаў. Зноў жа, усе чулі, як ён прасіў за свайго аднадумца і кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку падчас асабістай сустрэчы з Лукашэнкам. Але ўсе пераканаліся і ў тым, наколькі прыслухаўся Лукашэнка да ягонай просьбы.
Пра драматычныя наступствы Плошчы, пра арышты апазыцыйных кандыдатаў разважае ў сваім лісьце на «Свабоду» і Алена Ляшкевіч зь Менску. Яна піша:
«А можа, гэтае пакараньне і заслужанае? Іх жа папярэджвалі, прасілі, угаворвалі: паглядзіце праўдзе ў вочы! Якія ў вас шанцы? Хто вас ведае? Хто верыць, што вы (за выключэньнем аднаго-двух) сабралі па сто тысяч подпісаў? Дык навошта ўдзельнічаць у чужым спэктаклі?
Але дзе там! Каб яны, такія геніяльныя палітыкі, — ды зьнялі свае кандыдатуры! Ні за што! Кожны ж у марах бачыў сябе Напалеонам. Вось і вылезьлі амбіцыі бокам. Цяпер, пэўна, дакараюць сябе. Ды позна. А апазыцыя павінна ўжо цяпер вылучыць са сваіх шэрагаў адзінага кандыдата. Ды такога, каб за яго не было сорамна, каб не чапляўся за пасьведчаньне кандыдата на пасаду прэзыдэнта, як за маршальскае жазло. Каб атрымаць такое жазло, спачатку трэба выйграць бітву. А большасьць нашых кандыдатаў да 19 сьнежня абсалютна не разумелі, што такое барацьба за ўладу і колькі гэтая ўлада каштуе. А ў нас так: хочаш быць кандыдатам на пасаду прэзыдэнта — рыхтуйся да турмы».
Сапраўды, ва ўмовах беларускай рэчаіснасьці той палітык, які наважваецца абвясьціць сябе кандыдатам на пасаду прэзыдэнта, павінен быць гатовы найперш не да жыцьця ў прэзыдэнцкім палацы, а да турэмнай камэры і баланды. Лёсы Міхаіла Чыгіра, Аляксандра Казуліна, Міхаіла Марыніча былі жывой ілюстрацыяй да гэтага няпісанага правіла сучаснай беларускай палітыкі.
І апошні ў сёньняшнім аглядзе ліст. Яго даслаў нам Алесь Цадко з Маладэчна. Слухач занепакоены маральным станам сёньняшняга беларускага грамадзтва. Разважаючы на гэтую тэму, ён піша:
«Не хачу вінаваціць толькі Лукашэнку ў зьнішчэньні падмурку незалежнай краіны — роднай мовы. Ён, хутчэй, пасьлядоўнік тых, хто пачынаў рабіць гэта ў 60-я гады мінулага стагодзьдзя. Толькі ажыцьцяўляе ён свой плян больш зацята і пасьлядоўна. У выніку нацыянальная культура і духоўнасьць — на мяжы катастрофы.
Вось слухаю па беларускім дзяржаўным радыё сьвятара з Чысьці, што ў Маладэчанскім раёне. Аказваецца, паводле ўзроўню злачыннасьці сярод 15-25-гадовых Беларусь — на адным зь першых месцаў у сьвеце, нас апярэджваюць толькі Ўкраіна ды Расея. Калі ў нас было такое, каб за заўвагу вучню, які брыдкасловіў, настаўнік быў абражаны і па-зверску зьбіты? А гэта ж якраз той малады электарат, які сфармаваўся ўжо ў гады прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Тыкаюць, абражаюць людзей, якія на 20–50 год старэйшыя за іх. З каго яны бяруць прыклад?
Чытаю мясцовую прэсу. Газэты стракацяць такімі вось навінамі: сын згвалціў, забіў маці; бацька забіў сына; брат забіў сястру і г.д. Татальнае п’янства, брыдкаслоўе, хамства. Маральная распуста, звадкі ў сем’ях, якія траўмуюць псыхіку дзяцей… Такі вось набытак Лукашэнкі за 16 год непадзельнай улады.
Ніякія эканамічныя дасягненьні не ідуць ні ў якае параўнаньне з гэтай маральнай разбэшчанасьцю хворага беларускага грамадзтва».
Напэўна, ня варта сьпісваць усе маральныя заганы беларускага грамадзтва на той палітычны рэжым, які пануе ў Беларусі апошнія 16 год, спадар Алесь. Карані тут значна глыбейшыя. Розных вычварэнстваў, распусты, агідных злачынстваў багата было і да Лукашэнкі: згадайце хаця б апошнія дзесяцігодзьдзі савецкай гісторыі. Тады гэта найчасьцей зьвязвалі з крызісам камуністычнай ідэалёгіі, перасьледам царквы, пагардлівым стаўленьнем да хрысьціянскіх каштоўнасьцяў. Але на працягу апошніх двух дзесяцігодзьдзяў цэрквы ў Беларусі не разбураюць, а наадварот — масава будуюць, а сьвятароў улада ўсяляк набліжае да сябе і заахвочвае. Але праўда і іншае. Ніколі раней, нават у застольна-застойную брэжнеўскую эпоху, у Беларусі не была такой даступнай гарэлка. Ніколі такога распаўсюду ня мелі наркотыкі. І ніколі да такой крайняй ступені дэградацыі не даходзіла вёска, якая ў мінулыя эпохі, наадварот, заставалася апірышчам і выратавальніцай нацыянальнай духоўнасьці, мовы, маралі. І калі 19-га сьнежня разьюшаныя амапаўцы палявалі на вуліцах Менску на безабаронных жанчын, дзяцей, старых — зьбівалі да крыві, тапталі ботамі, калечылі — гэта, напэўна, найбольш паказальнае сьведчаньне таго, да якой небясьпечнай мяжы апусьціла дзяржава маральную рысу.
Гэта быў апошні ў 2010-м годзе агляд вашых, шаноўныя слухачы, допісаў. Апошнія падзеі ў Беларусі мала спрыяюць сьвяточнаму настрою. І ўсё ж будзем спадзявацца, што год 2011-ы прынясе нам лепшыя навіны і больш падстаў для надзеі і радасьці. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.