У першай палове дня 29 сьнежня з ізалятара на Акрэсьціна ў Менску пачалі вызваляць удзельнікаў мітынгу супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. У другой палове дня пачалі вызваляць вязьняў з СІЗА ў Жодзіне.
Вязьняў Акрэсьціна вызвалялі аднаго за адным, папярэдне выставіўшы усім рахунак на аплату за харчаваньне цягам 10 дзён — 63 тысячы рублёў. На пляцоўцы каля ізалятара былых вязьняў сустракалі сябры, кагосьці чакалі сваякі. Але ў большасьці сваёй вызваленых сустракалі валанцёры і праваабаронцы, якія арганізавалі дапамогу ўсім асуджаным паводле падзей 19 сьнежня. Вызваленых сустракалі віншаваньнямі, дарылі паштоўкі, частавалі гарачай гарбатай ці кофе з цукеркамі. Усім тлумачылі, дзе яны могуць атрымаць юрыдычную і матэрыяльную дапамогу, па магчымасьці развозілі дадому, а іншагародніх — на вакзал. Журналісты адразу бралі інтэрвію ў вызваленых. З гэтых расповедаў выходзіла, што найбольш цяжка людзям прыходзілася падчас затрыманьня і ў першы дзень: шмат каго амапаўцы зьбілі, людзям даводзілася гадзінамі быць на холадзе, а некаторых нават пратрымалі ў аўтазаку і другую ноч пасьля затрыманьня. Гэта таму, што затрыманых было вельмі шмат. Мінула 10 дзён — а настрой ў былых вязьняў такі, быццам яны толькі што з плошчы. Людзі аднадушна казалі: маральная перамога аказалася на нашым баку.
«Бо ён паказаў свой сапраўды твар, а выбары гэтыя былі толькі гульнёй у дэмакратыю, а дыктатура засталася дыктатурай. І людзі ведалі, што ён не перамог і таму былі супраць і выйшлі на плошчу».
Ільля Богдан быў сярод тых, каго амапаўцы ізалявалі на пляцоўцы перад будынкам парлямэнту, зьбілі і загрузілі ў аўтазакі. Хлопцу дасталася і пры затрыманьні і пазьней ў камэры было не салодка, але ён ні пра што не шкадуе і кажа, што назаўсёды запомніць пачуцьцё блізкай перамогі, якое перажыў , калі калёнай рушылі да плошчы Незалежнасьці.
«Прайсьці па вуліцы з воклічам „Сыходзь!“, які разьлятаецца на сотні мэтраў, і яго паўсюль чуваць — гэта таго варта. Выйдзем мы яшчэ ня раз».
Валанцёрка Алена Валынец сустракае вызваленых каля ўваходу на Акрэсьціна. Дзяўчына уручае усім віншавальныя паштоўкі, падпісаныя змагарам за дэмакратыю. Паводле Алены, такіх паштовак ужо падпісана болей за 1,5 тысячы.
«Мы разаслалі паштоўкі ва ўсе турмы і зараз раздаем іх на выхадзе. Таксама тут у паштоўках інфармацыя пра тое, дзе можна атрымаць дапамогу пасьля сутак ды іншае. А тыя паштоўкі, які не ўдасца ўсім раздаць, бо іх вельмі шмат, мы зьмесьцім на сьценах на Машэрава, 8 (гэта офіс БНФ), каб ўсе маглі прачытаць, што людзі напісалі».
У другой палове дня пачалося вызваленьне вязьняў і з ізалятара ў Жодзіна. Паводле праваабаронцы Насты Лойкі, каб адвезьці адтуль усіх вызваленых актывісты «Руху за свабоду» нанялі два аўтобусы. Частка вызваленых зьехала з Жодзіна на транспарце сваякоў. Усім, каму былі патрэбныя грошы на праезд дамоў, таксама была аказаная дапамога. Усяго, паводле праваабаронцаў, 29 сьнежня выйшлі на волю больш за 200 чалавек.
Your browser doesn’t support HTML5

Выйдзем мы яшчэ ня раз.