З Акрэсьціна вывезьлі людзей у двух аўтазаках, машыны за імі не прапусьцілі. Людзей высаджвалі з аўтазакаў у розных месцах гораду.
Сярод вызваленых Андрэй Кім. Ён распавёў, што з камэры выводзілі па адным, хутка аддалі рэчы і павялі ў аўтазак.
«Усіх вывозілі ў розныя накірункі. Нас вывезьлі да станцыі мэтро „Каменная горка“. Некаторых высадзілі ля станцыі мэтро „Пушкінская“. То бок спыняліся праз кожны прыпынак і выкідалі людзей. Мяне і яшчэ двух чалавек выпусьцілі на кальцавой».
Паводле Кіма, развозілі па дзесяць чалавек і, верагодна, так разьвезьлі больш за сто чалавек.
Тэрмін зьняволеньня ў Кіма сканчаўся а 22:30, але выпусьцілі яго значна раней.
«Яны, відаць, баяліся выпускаць усіх разам у адзін час, бо гэта стварыла б яшчэ адзін мітынг ля Акрэсьціна».