Ператрус на кватэры Паўла Севярынца ў Віцебску

Павал Севярынец

Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі ноўтбук Кастуся Севярынца, сыстэмны блёк, касэты і паперы з запісамі.

Ператрус кватэры Севярынцаў у Віцебску праводзілі маёр КДБ Дзьмітры Бохан, падпалкоўнікі Ігар Андрон, Дзьмітры Навумаў.

"Супрацоўнікі КДБ сказалі, што дзейнічаюць на загад зь Менску. Пастанова пра ператрус падпісана менскім пракурорам Куліком", — паведаміў "Свабодзе" Кастусь Севярынец.

"Абшукалі ўсё, нават зазірнулі пад дыванок у прыбіральні", — кажа Севярынец-старэйшы.

Ператрус доўжыўся з 12.30 да 14.23.