Міхася Пашкевіча асудзілі на 15 сутак

Міхась Пашкевіч

27 сьнежня ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбыўся суд над актывістам Міхасём Пашкевічам.

Моладзевы актывіст асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у пікеце ў падтрымку арыштаваных дэманстрантаў 21 сьнежня каля СІЗА на Акрэсьціна. Пра гэта паведамляе сайт ucpb.org.

Калі Міхася Пашкевіча і пяцярых яго паплечнікаў прывезьлі ў суд, ён пасьпеў паведаміць у сваім «Твітэры» аб тым, што яго судзяць за пікет.