Акадэмія сібірскай літаратуры назвала ляўрэатаў за 2010 год — найлепшыя зь сібірскага гледзішча постаці ў літаратурным працэсе.
Удзельнікі цырымоніі ў Краснаярску, на якой прысутнічалі вядомыя літаратары Расеі і іншых краін, сустрэлі воплескамі вестку, што ў намінацыі “грамадзянская мужнасьць” адзначаны беларускі паэт Уладзімер Някляеў. Блізкім ляўрэата перададуць прэмію — залатую “цар-рыбу”.
У прамовах прадстаўнікоў журы згадваліся ўласьцівыя Някляеву “адсутнасьць страху і прынцыповасьць у адстойваньні прынцыпаў чалавечай свабоды". Прагучалі заклікі неадкладна вызваліць зь няволі гэтага знанага літаратара і грамадзкага дзеяча.