Фотаздымак ордэра на ператрус у Алеся Міхалевіча

Фотакопію ордэра нам прадставіў намесьнік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, які па просьбе жонкі Міхалевіча Міланы быў сёньня панятым падчас ператрусаў, праведзеных у двух кватэрах Міхалевічаў.


Як бачым, сьледства лічыць, што ўсе затрыманыя па гэтай справе «дзейнічалі паводле папярэдняй змовы групы асобаў». Цікава таксама, што ў дакумэнце пералічваюцца 19 чалавек, хаця апошнія дні паступала інфармацыя, што па гэтай справе праходзіць 22 асобы. Урэшце, магчыма, сьледчыя проста ўзялі старую форму.