Ператрус у праваабаронцы Алены Танкачовай

Пра тое, што ў яе кватэру ўломваюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў, яна сама пасьпела паведаміць у сацыяльнай сетцы Фэйсбук.

Раней праваабаронца зь Менску Алена Танкачова паведаміла пра затрыманьне сваіх малодшых калег Вольгі Дамарад і Міхася Мацкевіча, якія ўвесь гэты тыдзень працавалі ў судах і складалі сьпісы асуджаных. Учора яны напісалі заявы аб беззаконьні ў Беларусі ў міжнародныя структуры, а сёньня стаялі са сьвечкамі ля турмы на Акрэсьціна.