Палкоўнік ДРУ ў адстаўцы Уладзімер Квачкоў, які праходзіў як галоўны абвінавачаны па справе аб замаху на Анатоля Чубайса, зноў затрыманы. Паводле зьвестак агенцтва «РИА Новости», яго ўзялі пад варту ва ўласнай кватэры. Новае абвінавачаньне - арганізацыя ўзброенага мяцяжу.
Гэтую інфармацыю паведаміў Расейскаму агенцтву прававой і судовай інфармацыі (Рапс) адвакат Квачкова Аляксей Першын. Паводле зьвестак адваката, Квачкова вязуць у Лефортаўскі суд, каб той абраў меру стрыманьня.
Gazeta.ru паведамляе падрабязнасьці. Квачкоў выйшаў з хаты, у вайсковым шынялі і ў чорнай шапцы, сам сеў у мінівэн ФСБ. Раней палкоўнік паведаміў выданьню, што яго кватэру штурмуюць супрацоўнікі ФСБ.
Нагадаем, што 21 сьнежня Вярхоўны суд Расеі апраўдаў Квачкова па справе аб замаху на Анатоля Чубайса. Гэта адбылося пасьля таго, як пракуратура апратэставала апраўдальны прысуд Маскоўскага абласнога суду. Апраўдальны прысуд быў вынесены на аснове вэрдыкту прысяжных.
4 сьнежня карэспандэнт Радыё Свабода назіраў, як Уладзімір Квачкоў ўдзельнічаў у "Рускім маршы" (ФОТА).
Пра візыт Квачкова ў Беларусь і магчымую сустрэчу з Лукашэнкам пісаў у адной з сваіх Аблогаў Будзімір.