Сайты Рымашэўскага і БХД зазналі атаку


Невядомыя правялі сёньня атакі на сайт Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і сайт былога кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.

У інтэрвію радыё “Рацыя” давераная асоба Рымашэўскага Дзяніс Садоўскі паведаміў, што дос-атака адбылася сёньня раніцаю:

“Нашы спэцыялісты цяпер спрабуюць спыніць гэтыя атакі. У сайту прыхільнікаў партыі bchd.info зьнішчана база, а на сайт Віталя Рымашэўскага rymasheuski.org ідзе дос-атака: адначасова шмат карыстальнікаў нібы на яго ўваходзяць і сэрвэр аўтаматычна прыпыняе працу сайту”.

Паводле стану на 16.00, доступ да сайту bchd.info адноўлены, сайт Віталя Рымашэўскага па-ранейшаму не адчыняецца.