Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне па фармаваньні АЭП

Сёньня ўвечары Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пакет пагадненьняў, якія тычацца фармаваньня Адзінай эканамічнай прасторы.
Акрамя таго дэпутаты ратыфікавалі пагадненьне аб парадку арганізацыі кіраваньня, функцыянаваньня і разьвіцьця агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Беларусі, Казахстану і Расеі.

Гэта дае магчымасьць дзейнічаць ад 1 студзеня 2011 году двухбаковаму беларуска-расейскаму пагадненьню. Паводле яго Беларусь бяз мыта будзе купляць расейскую нафту.

Савет Рэспублікі мяркуе разгледзець гэтыя дакумэнты 22 сьнежня.