У цэнтральным офісе Партыі БНФ (Менск, пр. Машэрава, 8) распачаты збор перадачаў і сродкаў для затрыманых і арыштаваных.
Як паведамляе прэсавая служба партыі, можна прыносіць рэчы, а таксама грошы, якія пойдуць на набыцьцё рэчаў, патрэбных для перадачаў, і на адвакатаў.
Рэчы і сродкі прымаюцца з 10:00 да 20:00.
БНФ таксама падрыхтаваў памятку, што можна перадаваць на Акрэсьціна.
Цёплыя рэчы. Найперш арыштаваным на суткі спатрэбяцца менавіта яны. Можна паспрабаваць перадаць спальны мяшок, але пры гэтым варта захапіць цёплую куртку або дублёнку, калі спальнік не захочуць перадаваць. Пакладзіце ў перадачу некалькі зьменаў бялізны, цёплыя шкарпэткі і ручнік.
Сродкі гігіены. Зубная паста, шчотка, мыла, шампунь, туалетная папера, для жанчын — сродкі для інтымнай гігіены.
Лекі. Найхутчэй не перададуць, а вось вітаміны могуць узяць. Найлепш браць комплексныя, пашукайце ў аптэцы такія, што здымаюць стрэс (праверана на сабе). Штораніцы арыштантаў водзяць да дзяжурнага лекара, той выдае актываваны вугаль і асьпірын. У выпадку абвастрэньня тут выклікаюць хуткую. Першы выклік — бясплатна, наступныя — за кошт пацыента.
Ежа. Некалькі год яе на Акрэсьціна не перадаюць. Толькі калі ўдасца перадаць арыштанту ў калідорах суду. Затое прымаюць пітную ваду і сокі. Карацей, любое безалькагольнае пітво ў плястыкавай і папяровай тары. Часам жартаўнікі спрабуюць парадаваць сваіх арыштантаў, дадаючы ў сок гарэлку. Лепш не жартаваць — калі парушальніка выявяць, то могуць пакараць дадатковымі суткамі арышту.
Прэса, асадкі, нататнікі. Нясіце газэты, часопісы і кнігі. Акрамя сур’ёзнай прэсы, прыносьце зборнікі крыжаванак і сканвордаў. Многія на сутках вядуць нататкі, таму ня лішнім у торбе зь перадачай будзе нататнік і асадка або аловак.
Цыгарэты. Тут вырашайце самі. Калі ж вырашылі перадаць і іх, не забудзьцеся на запалкі — запальнічкі ў арыштантаў адбіраюць.
Практыка паказвае, што ў кожнай камэры бывае нехта, каму зь нейкіх прычын перадачы не прыносяць. Таму не пашкадуйце колькі дадатковых пачкаў цыгарэт ці лішні пакунак соку. Гэта будзе зусім ня лішнім....