Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі ХДС/ХСС Георг Шырмбэк, які неаднойчы бываў у Беларусі і ўжо трэці раз назіраў за выбарамі ў краіне па лініі АБСЭ, мяркуе, што цяпер на выбарах Аляксандра Лукашэнку рэальна падтрымала большасьць насельніцтва. «Пакуль краіна мае пэўнае эканамічнае разьвіцьцё, грамадзяне ў Беларусі маўчаць. Калі ж эканоміка лясьнецца, Лукашэнка апынецца ў небясьпецы».
«Я быў цяпер на 16 выбарчых участках і ні ў адным зь іх не сустрэў чагосьці, што магло б выклікаць нейкія скаргі», кажа Георг Шырмбэк у размове з выданьнем Spiegel Online.
«Зразумела, Беларусь — гэта не Нямеччына, працягвае ён. — Некаторыя выказваньні тут, як, дарэчы, у той жа Італіі, напрыклад, могуць быць непрымальнымі. Да таго ж, Беларусь ня ёсьць краінай з дэмакратычнымі традыцыямі. І гэта мы павінны разумець. Казаць, што Лукашэнка — зло, а ўсе апазыцыйныя кандыдаты — дабро, гэта вельмі проста. Сярод супернікаў Лукашэнкі — розныя людзі. Ад некаторых мы чулі такія сьцьвярджэньні, што часам паўставала пытаньне: а ці не Лукашэнка іх вылучыў?».